26 чэрвеня ў Астраўцы пройдзе фестываль-конкурс "Адна зямля"

14:21 / 24.06.2011


Сёлета святкаванне Дня моладзі ў Астраўцы пройдзе з асаблівым размахам і шармам: у гэтую нядзелю  адбудзецца 13-ты рэгіянальны фестываль эстраднай песні “Адна зямля”.


Нагадаем: гэты фестываль, у якім прымаюць удзел маладыя выканаўцы з сямі раёнаў Гродзенскай і Мінскай абласцей – Астравецкага, Ашмянскага, Смаргонскага, Маладзечанскага, Валожынскага, Мядзельскага, Вілейскага – праходзіць па чарзе ў кожным з іх. Такім чынам, на гэты раз, праз сем гадоў, цэнтр “Адной зямлі” – зноў у Астраўцы.
Нават не ведаючы праграмы фестывалю, можна  з упэўненасцю сказаць: той, хто прыйдзе ў нядзелю ў лесапарк, не пашкадуе. Бо ў конкурсе прымуць удзел лепшыя маладыя творчыя сілы з вышэйзгаданых раёнаў. Хоць, зрэшты, крышачку заслону таямніцы можна прыадкрыць: ад нашага раёна за званне пераможцаў фестывалю будуць змагацца Ілона Масейка, Анастасія Клімашэўская, Жэня Юркойць, Таццяна Канчанін, Вераніка Дашына, Вікторыя Ярмак, Вікторыя Гарбачэўская, Наталля Вянгроўская. Так што можна  “хварэць” за нашых – і апладзіраваць лепшым.
У перапынках паміж выступленнямі канкурсантаў публіцы таксама будзе на што паглядзець і каму апладзіраваць: яе ўвагу будуць займаць вядомыя ў нашым раёне харэаграфічны калектыў “Астравок”, вакальны гурт “Авацыя” і зорка беларускай эстрады Сяргей Мінскі.
Акрамя таго, у лесапарку разгорне свае рады горад майстроў, дзе будуць дэманстравацца – і прадавацца! – эксклюзіўныя работы лепшых народных майстроў з усіх вышэйназваных раёнаў. А ганчар нават абяцае разгарнуць майстар-клас для ўсіх жадаючых.
Ну і, як звычайна, будзе ў гэты дзень пажыва не толькі для душы, але і для цела: тым, хто прагаладаецца, прапануюць шашлыкі, поп-корн  і іншыя прысмакі, дзяцей паклічуць атракцыёны. Арганізатары спадзяюцца, што ў гэты дзень не толькі моладзі – усім (зрэшты, хто з нас не малады душой?!)  будзе цікава і весела.
Прыходзьце – не пашкадуеце!
Пачатак – у 11 гадзін.


Ніна АЛЯКСЕЕВА.



Программа XIII регионального фестиваля-конкурса молодых исполнителей эстрадной песни «Одна земля»:

11.00 – 19.00 Работают торговые ряды. Надувной аттракцион.
Выставка-продажа Островецкого, Молодечненского, Воложинского, Мядельского Домов ремёсел


11.00 – 11.20 Открытие фестиваля


11.20 – 12.30 Выступление І возрастной группы


12.30 – 13.00 Концерт танцевального ансамбля «Островок»
Игровая программа для детей


13.00 – 14.30 Выступление ІІ возрастной группы


14.30 – 15.30 Концерт вокального ансамбля «Овация»


15.30 – 17.30 Выступление ІІІ и IV возрастных групп


17.30 – 18.30 Концерт звезды белорусской эстрады
Сергея Минского и шоу-балета «Озорные огоньки»


18.30 – 19.00 Награждение победителей фестиваля
Гала-концерт победителей фестиваля


19.00 – 21.00 Дискотека