Выставы: запрашаюць мастачкі Варановіч

15:30 / 20.04.2011

На выставу запрашаюць мастачкі Варановіч – маці Тарэса Іосіфаўна і дачка Вікторыя Казіміраўна.


Жыхары раёна, якія цікавяцца мастацтвам, ужо знаёмы з работамі цікавых і таленавітых мастачак, маці і дачкі Варановіч -- Тарэсы Іосіфаўны і Вікторыі Казіміраўны: яны неаднаразова выстаўляліся на калектыўных і персанальных выставах у Астраўцы і вёсках раёна. Хутка аматараў жывапісу чакае чарговая сустрэча з мастацтвам таленавітай сям’і: у кінаканцэртнай зале “Астравец” адкрываецца сумесная выстава работ маці і дачкі.



Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 25 красавіка ў 15 гадзін. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.