“Паэтычнае майстэрства” Людмілы Кухарэвіч

18:45 / 05.04.2011
2

Пераможцам абласнога фестывалю педагагічных работнікаў “Поэзия – души движенье” стала ветэран педагагічнай працы, член літаратурнага аб’яднання “Астравецкай зямлі галасы” Людміла Іванаўна Кухарэвіч.
Наша газета паведамляла, што пасля раённага фестывалю, які адбыўся ў цэнтры пазашкольнай работы ў лютым, на яго абласны этап былі вылучаны паэтычныя творы Вольгі Саковіч, Марыі Пешка і Людмілы Кухарэвіч. Прадстаўляць раён у Гродна былі запрошаны Вольга Іванаўна і Людміла Іванаўна.


Мерапрыемства было вельмі ўрачыстым, праходзіла з удзелам кіраўнікоў абласнога аддзялення саюза пісьменнікаў Беларусі. В.І. Саковіч пранікнёна прачытала свае вершы і стала дыпламантам ў адной з намінацый.
А Людміла Іванаўна Кухарэвіч, якая не толькі піша вершы, але і музыку да іх, і выконвае ўласныя песні, прадставіла гледачам раманс уласнага сачынення “Ах, как нежно поет соловей» — і была ўдастоена першага месца ў асноўнай намінацыі – “Паэтычнае майстэрсттва”
Шчыра віншуем нашага няштатнага аўтара з перамогай і жадаем далейшых творчых поспехаў, энергіі і нястомнасці!


Ніна АЛЯКСЕЕВА.