“Вясеннія сустрэчы”, якія штогод арганізоўвае Астравецкая школа мастацтваў, сталі ўжо традыцыйнымі і карыстаюцца вялікай папулярнасцю. Вось і на гэты раз паглядзець на таленавітых дзяцей і не менш таленавітых педагогаў у кінаканцэртную залу “Астравец” прыйшло шмат людзей, іх на дзве гадзіны аб’яднала мастацтва.
Сёлета “Вясеннія сустрэчы” аднеслі амаль на месяц – адміністрацыя... Читать далее
Культура
5 чэрвеня 2011 года а 12-й гадзіне ў цэнтральнай бібліятэцы адбудзецца чарговая сустрэча ў гасцёўні «Званы госць» з мастаком, калекцыянерам, мецэнатам, журналістам і пісьменнікам, прэзідэнтам сусветнай арганізацыі «Мастацтва народаў свету» Мікалаем Карнілавым. Запрашаем усіх аматараў цудоўнага і вечнага! Читать далее
Яшчэ адну перамогу паклалі ў сваю капілку творчых дасягненняў удзельнікі хору “Польскае рэха Астраўца” (кіраўнік – Алена Такарчук).
Адно з самых прыгожых музычных святаў Гродзеншчыны – фестываль паланэзу – адбыўся нядаўна ў Слоніме. Трэці раз у ім прыняў удзел калектыў самадзейных спевакоў Астравецкага аддзялення Саюза палякаў на Беларусі. Паланэз “Старажытныя часы”... Читать далее
Астравецкая дзіцячая школа мастацтваў любіць рабіць сюрпрызы і не толькі сваім выхаванцам, але і жыхарам райцэнтра. Чарговы быў нядаўна – на сцэне кінаканцэртнай залы “Астравец” выступіў аркестр народных інструментаў Лідскага музычнага вучылішча.
Калектыў добра вядомы і ўвянчаны шматлікімі лаўрамі. У яго складзе – выкладчыкі і студэнты, мастацкі кіраўнік – Алена Эдуардаўна... Читать далее
На гэты раз на сустрэчу з чытачамі завітаў аўтар 20-ці кніг, лаўрэат 6-ці прэстыжных прэмій, таленавіты паэт, вершы якога перакладзены на многія замежныя мовы… Не будзем зацягваць інтрыгу – па запрашэнню бібліятэкараў ў Астравец прыехаў паэт Сяргей Законнікаў. Так, той самы…
Той, што ў 1986 годзе стаў адным з першых ліквідатараў... Читать далее
У фае кінаканцэртнай залы “Астравец” адкрылася выстава таленавітых мастачак Астравеччыны – маці і дачкі Тэрэсы Іосіфаўны і Вікторыі Варановіч.
Спектр жанраў прадстаўленых работ самы шырокі – тут і партрэты, і нацюрморты, і жанравыя карціны. Але галоўнае месца ў творчасці мастачак займае ўсё ж пейзажны жывапіс. Яны не проста капіруюць хараство роднай... Читать далее
У нашым раёне ёсць 8 творчых калектываў, якім прысвоена ганаровае званне “народны” ці “ўзорны”. Такое званне з’яўляецца не толькі пацверджаннем высокага майстэрства і таленту выканаўцаў, але і вынікам іх карпатлівай працы, бясконцых рэпетыцый, нястомнага адточвання тэхнікі выканання. Яны дасягнулі высокай планкі, але ж гэта зусім не значыць, што цяпер можна... Читать далее
На выставу запрашаюць мастачкі Варановіч – маці Тарэса Іосіфаўна і дачка Вікторыя Казіміраўна.
Жыхары раёна, якія цікавяцца мастацтвам, ужо знаёмы з работамі цікавых і таленавітых мастачак, маці і дачкі Варановіч -- Тарэсы Іосіфаўны і Вікторыі Казіміраўны: яны неаднаразова выстаўляліся на калектыўных і персанальных выставах у Астраўцы і вёсках раёна. Хутка аматараў... Читать далее
Ужо стала добрай традыцыяй, што госці Астравецкай школы мастацтваў – вядомыя выканаўцы-інструменаталісты і музычныя калектывы – становяцца гасцямі астраўчан.
Вось і ў мінулы панядзелак на сцэне кінаканцэртнай залы “Астравец” выступалі акардэаністы-віртуозы, лаўрэаты шматлікіх конкурсаў, салісты ансамбля “Фестываль” Уладзімір Бубен і Уладзімір Федарук. У іх сапраўды бліскучым выкананні прагучалі творы іспанскіх, італьянскіх,... Читать далее
Наша газета ўжо паведамляла, што пераможцай абласнога конкурсу “Поэзия – души движение” стала наш няштатны аўтар, ветэран педагагічнай працы з Варнян Людміла Іванаўна Кухарэвіч. А сёння сваімі ўражаннямі ад фестывалю дзеліцца яшчэ адна яго ўдзельніца – Вольга Іванаўна Саковіч.
30 сакавіка ў Гродне прайшоў 2-гі абласны фестываль паэтычнай творчасці сярод настаўнікаў... Читать далее