Сегодня - День памяти воинов-интернационалистов

11:00 / 15.02.2014
Чвэрць веку мінула з таго часу, як апошні савецкі салдат пакінуў тэрыторыю Афганістана. У межах звычайнага чалавечага жыцця – значны прамежак часу, за які многія колішнія бязвусыя юнакі – тыя, каму пашанцавала вярнуцца, – паспелі стаць не толькі бацькамі, але і дзядулямі…
А некаторыя так і засталіся на ўсё жыццё 18-20-гадовымі.
Гэты дзень – 15 лютага, Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, асаблівы ў жыцці воінаў-афганцаў (і не трэба гаварыць пра іх “былыя” – былых салдат не бывае!).
А таксама – у жыцці бацькоў, чые сыны вярнуліся з чужой вайны ў цынкавых трунах. У жыцці іх аднапалчан, якія жывуць “за сябе і за таго хлопца”, у жыцці іх нявест, якія выйшлі замуж за іншых, у жыцці іх сяброў-аднакласнікаў, якія ўсё спадзяюцца ўбачыць іх на вечарах сустрэчы.
Бо ў гэты дзень яны – усе разам.
Як тады…