Фотанарыс. Гэта наша з табой біяграфія

14:00 / 07.11.2013

Алег Віткоўскі, колішні астравецкі школьнік, камсамольскі важак, затым – студэнт Гродзенскага медінстытута, урач, які зараз жыве і працуе ў Германіі, размясціў у сацыяльных сетках архіўныя фотаздымкі са свайго астравецкага дзяцінства-юнацтва. Час развёў па розных сцежках жыцця і нават па розных краінах былых сяброў-аднакласнікаў. Але імгненні гісторыі, адлюстраваныя ў фотаздымках, многія з якіх зрабіў сам Алег Віткоўскі, якога, па ўласным прызнанні, вучыў фотамайстэрству колішні фотакарэспандэнт “Астравецкай праўды” Васіль Бондар, засталіся. І як бы мы зараз ні спрабавалі пераасэнсаваць былыя каштоўнасці – гэта наша з вамі біяграфія. Адна на ўсіх…










Валянціна Віткоўская, упраўляючая цэнтральнай раённай аптэкі ў Астраўцы. Аўтар здымка – Васіль Бондар



Астравец, 1960 год. Вячаслаў Віткоўскі – сакратар райвыканкама – рэдагуе даклад





























Подпісы да здымкаў Алега Віткоўскага.