Приглашаем на экскурсию по Островцу

13:00 / 20.04.2013
20 – 21 красавіка ў Беларусі праходзіць чарговы «Фэст экскурсаводаў», прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцінаў, які вось ужо 30 год па ініцыятыве ЮНЕСКА адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка.

“Фэст экскурсаводаў” узнік у 2009 годзе, каб пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з помнікамі, побач з якімі яны жывуць і якія бачаць кожны дзень.
У рамках сёлетняга мерапрыемства на працягу двух дзён па розных кутках Беларусі пройдзе 100 бясплатных экскурсій па найцікавейшых мясцінах, маршрутах і тэмах. Усё гэта дазволіць большай колькасці людзей даведацца больш пра сваю малую Радзіму.
Дарэчы, у рамках «Фэсту» пройдзе і экскурсія па Астраўцы. Больш даведацца пра наш старажытны і прыгожы горад дапаможа экскурсавод Ірына Чаславаўна Казак.


Экскурсія па Астраўцы пачнецца ў 11.00 ў нядзелю, 21 красавіка, ад помніка Леніну.



Запрашаем!