Школьные музеи Островетчины готовятся к 70-летию Великой Победы

15:15 / 15.09.2012

Ветэраны застаюцца ў страі – гэты расхожы выраз не раз набываў рэальнае пацвярджэнне. Вось і нядаўна прэзідыум раённага савета ветэранаў на чарговым пасяджэнні абмяркоўваў надзённыя пытанні грамадскага жыцця – аб выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і падрыхтоўцы да святкавання 70-годдзя вызвалення нашай краіны ад фашысцкіх захопнікаў і 70-й гадавіны Вялікай Перамогі. З дакладам выступіў старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Расціслаў Арсенцьевіч Герт.


Распачынаючы падрыхтоўку да юбілейных знамянальных дат, на думку раённага ветэранскага актыву, неабходна актывізаваць работу школьных музеяў баявой і працоўнай славы, дзе найбольш сканцэнтраваны гістарычныя звесткі аб падзеях далёкіх ваенных гадоў, сабраны ўспаміны былых франтавікоў, іх біяграфіі і фотаздымкі. Пакуль жывыя, на жаль, нямногія ўдзельнікі баявых дзеянняў, дзеці вайны, ахвяры нямецкай няволі, ёсць яшчэ час папоўніць музейныя экспазіцыі новымі матэрыяламі.
Перад пасяджэннем ветэранскі актыў пазнаёміўся з экспазіцыяй музеяў Падольскай, Альхоўскай, Варнянскай сярэдніх школ і гімназіі №1 і выказаў свае заўвагі і пажаданні ў прынятай прэзідыумам рэзалюцыі.
Завяршылася пасяджэнне музычнай імпрэзай – самадзейны кампазітар Аляксандр Якіменка пазнаёміў прысутных са сваёй новай песняй “Ветэраны” на словы астравецкай паэтэсы Святланы Бацюлевай.


---------------------------
Таіса СЯМЁНАВА.