Спісы расстраляных, павешаных, закатаваных, забраных у нямецкую няволю жыхароў мястэчка Міхалішкі

19:02 / 09.05.2011


Адной з трагічных старонак гісторыі акупацыі Астравеччыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны з’яўлецца генацыд яўрэйскага насельніцтва, якое фашысты, гэтак жа як і славян, лічылі непаўнацэннай нацыяй. У буйных вёсках раёна для іх утрымання былі створаны гета, вязні якіх або знішчаліся на месцы, або адпраўляліся ў лагер смерці Панары пад Вільняй. Цяпер тут стаяць помнікі журбы, якія нагадваюць аб тым далёкім мінулым. Адзінае, што застаецца пакуль невядомым – гэта імёны загінуўшых. Хто яны былі? Дзе знайшлі свій апошні прытулак?
Дзякуючы перапісцы краязнаўчага музея Міхалішкаўскай сярэдняй школы з расійскімі архівамі, на некаторыя з гэтых пытанняў можна даць адказ.


...Красавік 1945 года. Далёка на захадзе яшчэ ідзе вайна, савецкія войскі дабіваюць ворага ў асаджаным Берліне. А ў напаўразбураныя Міхалішкі прыязджае аператыўны супрацоўнік Астравецкага раённага аддзела НКДБ Маладзечанскай вобласці малодшы лейтэнант Н. Сітнікаў.
Страшнае відовішча ўяўляла тады вёска. Большая яе частка была разбурана і выгарэла ў выніку налётаў нямецкай авіяцыі ў ліпені 1944 года. Разбіты бомбамі дах касцёла быў пакрыты саломай, жыхары, як маглі, аднаўлялі сваё жытло, знайшоўшы прытулак у лазнях, хлявах і выкапаных зямлянках.
Малодшы лейтэнант размясціўся ў драўляным будынку вясковай школы і прыступіў да апытання мясцовых жыхароў. У першую чаргу яго цікавіла дзейнасць немцаў і паліцаяў 257-га батальёна, нямецкіх прыспешнікаў, лёс вязняў Міхалішкаўскага гета і людзей, выгнаных у Германію. Сабраныя звесткі кадэбіст акуратна запісваў у сваю планшэтку. Вось некаторыя з запісаў:
З паказанняў ад 13.04.1945 г. Антона Баляслававіча Масальскага, санітарнага ўпаўнаважанага мястэчка Міхалішкі:
“Падчас акупацыі ўсё яўрэйскае насельніцтва немцы выгналі з іх дамоў і размясцілі ў адведзеных дамах. Пазней яны два разы вывозілі яўрэяў. Куды – невядома. Вывозілі на вазах. Было задзейнічана па 100 і больш вазоў. Які іх далейшы лёс – не ведаю.
…У 1942 годзе немцы на матацыклах акружылі мястэчка і хутка пахапалі з дамоў дзяўчат і маладых хлопцаў, усяго 18 чалавек (у тым ліку маю дачку Масальскую Караліну). І павязлі іх у Германію. Пасля яны ўсе прысылалі з Германіі пісьмы. Пісалі, што жывуць вельмі ў цяжкіх умовах. Я пасылаў дачцы грошы, бялізну і г.д.”
З паказанняў Алены Ежаўны Стэповіч ад 13.04.1945 г.:
“Усё яўрэйскае насельніцтва нямецкія ўлады выгналі са сваіх дамоў і загналі ў спецыяльна адведзеныя памяшканні. Потым пачалі вывозіць іх з Міхалішак. Не ведаю, куды. За імі прыязджалі два або тры разы на 100 ці, можа, 95 вазах. Яўрэі выязджалі цэлымі сем’ямі, з хатняй маёмасцю.
…Немцы лавілі моладзь і вывозілі яе ў Германію. Я ведаю 14 чалавек з мястэчка Міхалішкі, якіх вывезлі ў Германію”.
З паказанняў дырэктара Міхалішскай няпоўнай сярэдняй школы Уладзіміра Фёдаравіча Маслоўскага:
“У 1941 годзе падчас нямецкай акупацыі немцы наклалі на яўрэйскае насельніцтва кантрыбуцыю і ўсё каштоўнае забралі. Затым у пачатку 1942 года на яўрэяў была накладзена другая кантрыбуцыя, таксама былі забраны каштоўнасці.  Зімой 1942 года ў яўрэяў немцы бралі цёплую адзежу, валёнкі, футры і г.д. Летам 1942 года немцы забралі ў іх мэблю і хатнія рэчы і завезлі іх у свае казармы і ўстановы. Пры адступленні немцаў у 1944 годзе было спалена пры бамбардзіроўцы 99 будынкаў з надворнымі пабудовамі ў мястэчку Міхалішкі.  Разам з тым немцы адбіралі каштоўнасці і маёмасць і (адбывалася) спаленне будынкаў, адбіралі жывёлу і ўганялі людзей у рабства”.
З паказанняў Лены Станіславаўны Навіцкай, загадчыцы пошты:
“Падчас акупацыі ўсё яўрэйскае насельніцтва само перадавала сваю маёмасць па вёсках, таму што становішча іх было дрэннае. І яны жылі толькі на атрыманныя ад продажу сваіх рэчаў грошы. Акрамя таго, у багатых яўрэяў немцы забіралі маёмасць для сваіх кватэр і ўстановаў.”


Пераважная большасць у спісе ахвяр – яўрэі, але ёсць і сем палякаў. З іх шасцёра мужчын – Валянцін Базюк, Янон Мешкель, Антон Пазлевіч, Віктар Пазлевіч, Фелікс Сямашка, Станіслаў Сямашка і адна жанчына – Петра Стаім.
Зрэшты, вызначэнне “паляк” цалкам умоўнае. І нямецкія, і савецкія ўлады часта адносілі да палякаў беларусаў каталіцкага веравызнання.  Чаму гэтыя людзі трапілі ў спіс расстраляных?
Дзеля дакладнасці неабходна адзначыць, што не ўсе пералічаныя ў спісе сапраўды загінулі. Удалося выжыць пекару Крэскіну Ноэлю Арнэлевічу. Падчас расстрэлу ён за імгненне да залпу паваліўся на зямлю, і гэта яго ўратавала. Ноччу яму ўдалося выбрацца з-пад груды мёртвых цел і схавацца ў лесе.
У спісе загінуўшых значыцца і гандляр Рыгор Сарахам. Аднак, па ўспамінах мясцовых жыхароў, Сарах падчас транспарціроўкі ў Панары ўцёк з-пад канвою недзе каля Катлоўкі. Зрэшты, магчыма, што гаворка ідзе пра яго сваяка альбо пра чалавека з аднолькавым прозвішчам.
Па ўспамінах Эстэр Кац, з усіх жыхароў Міхалішак яўрэйскага паходжання ацалела 82 чалавекі. Уцекачы часцей за ўсё хаваліся ў лясах.
Бязрадасным было вяртанне ацалелых вязняў у Міхалішкі. Ад мястэчка з-за пажараў і бамбёжак засталося няшмат. Мясцовае насельніцтва галадала. У лясах было поўна бандытаў.  У такой сітуацыі 20 студзеня 1945 года былі забіты Іцхак Кац, Двора Клор і Хайм Стэрнбліц.
Памяць пра ахвяры генацыду працягвае жыць. У 2009 годзе ў Міхалішках быў устаноўлены помнік ў выглядзе каменнай стэлы з сямісвечнікам-мянорай і надпісам на трох мовах: “Ахвярам фашызму. Тут у 1944 годзе былі зверска закатаваны 158 яўрэяў Астравецкага раёна”.
Магчыма, з часам тут будзе ўстаноўлена і памятная табліца з імёнамі загінуўшых.


Ігар УСЦІМЕНКА.



Пайменны спіс расстраляных, павешаных, закатаваных жыхароў мястэчка Міхалішкі, Астравецкага раёна Маладзечанскай вобласці

1. Абрамовіч Абрам  Лейбавіч (1884, аптэкар).
2. Абрамовіч Авігдор (1880, шкляр).
3. Алай Моўша (1875, мяснік).
4. Альпяровіч Копель (1915, пекар).
5. Альпяровіч Нісель (1884, загадчык рэстарана [?]).
6. Арэнштэйн Хая Іцкаўна (1890, гандлярка).
7. Арановіч Вульф (1900, скарняк).
8. Арановіч Залман (1875, скарняк).
9. Бадхан Янкель Арапавіч (1894, гандляр).
10. Базюк Валянцін Казіміравіч (1919, паляк).
11. Батхан Арон (1875, гандляр).
12. Белаводскі Лазар (1900, гандляр).
13. Бенцман Залман (1875, гандляр).
14. Бенцман Хама Меераўна (1912, гандлярка).
15. Бляхер Эстэр (1880, гандлярка).
16. Бляхер Улер (1864, хатні гаспадар).
17. Буколь Шымель (1905, рамізнік).
18. Вайнер Рая  Моўшаўна  (1885, аптэкарка).
19. Вітэнберг Хама Бярэлеўна (1904, гандлярка).
20. Вайнштэйн Бетамін Хаймавіч (1904, цырульнік).
21. Вінштэйн Тайба (1884, гандлярка).
22. Вайнштэйн Зусель Хаімавіч (1895, каваль).
23. Вайнштэйн Рубін Беркавіч (1885, гандляр).
24. Войтел Арон (1900, рамізнік).
25. Войтэр Нахама (1884, хатняя гаспадыня).
26. Высокі Абрам (1884, вартаўнік).
27. Вяйнер Хема (1890, гандлярка).
28. Гавісер Лейба Абрамовіч (1902, млынар).
29. Гавісер Моўша (1894, млынар).
30. Гальперын Абрам (1890, шавец).
31. Гарфейн Эммануіл (1892, урач).
32. Гейшоцер Давід Абрамовіч (1904, рамізнік).
33. Гендэль Залман (1884, гандляр).
34. Гервіш Хана (1890, гандлярка).
35. Гершатэр Абрам (1890, гандляр).
36. Гершатр Бен’ямін Моўшавіч (1895, гандляр).
37. Гершатр Герыя (1900, гандляр).
38. Гершатр Гірш (1885, рамізнік).
39. Гершатр Хана (1890, хатняя гаспадыня)
40. Гершатр Хая (1900, хатняя гаспадыня).
41. Гершатр Юдэль (1875, вартаўнік).
42. Гершэвіч Іцэк (1922, каваль).
43. Гершэвіч Моўша (1880, каваль).
44. Гіяцкі Меер (1884, гантоўшчык).
45. Габштэйн Бася (1884, хатняя гаспадыня).
46. Гайштэн Рыгор (1875, рамізнік).
47. Гайштэн Рахніль Лейбаўна (1910, краўчыха).
48. Гольберг Эфраім (1890, рэзнік).
49. Горбер Абрам Хаймавіч (1904, гандляр).
50. Горш Абрам Арамавіч (1900, шкляр).
51. Градзінская Бася Апераўна (1910, хатняя гаспадыня).
52. Губескі Абрам Аронавіч (1890, майстар па рамонту гадзіннікаў).
53. Губескі Шмуель (1880, гандляр).
54. Гурвіч Абрам Міцелевіч (1900, шавец).
55. Гурвіч Звуль Наханавіч (1905, цагляр).
56. Гурвіч Лейба Абрамавіч (1882, шкляр).
57. Гурвіч Моўша (1875, рамізнік).
58. Гурвіч Рубін Абрамавіч (1884, нарыхтоўшчык).
59. Гурвіч Шамон Наханавіч (1900, цагельшчык).
60. Гурвіч Швель Наханавіч (1898, цагельшчык).
61. Дзейч Фейга Абрамаўна (1900, хатняя гаспадыня).
62. Жэнкер Давід (1892, кравец).
63. Жэнюк Берэль (1897, рэзнік).
64. Жэнюк Давід (1919, рамізнік).
65. Зарэцкі Янкель Пільхавіч (1892, гандляр).
66. Зістэльман Моўша Ізраілевіч (1900, мяснік).
67. Івантэр Ілля (1884, рамізнік).
68. Іоэль Гірш Ізраілевіч (1904, земляроб).
69. Іоэль Давід Ізраілевіч (1895, гандляр).
70. Іоэль Ізраіль (1880, гандляр).
71. Кагановіч Капель Хаімавіч (1890, бляхар).
72. Каплановіч Іосіф Аплевіч (1880,  земляроб).
73. Каплановіч Рубін Абелевіч (1890, земляроб).
74. Каплер Аба (1890, пякарка).
75. Кармель Хаім Абрамавіч (1900, рамізнік).
76. Катлер Ізраіль Моўшавіч (1906, пекар).
77. Кац Рыва (1910, хатняя гаспадыня).
78. Кац Рыва Рубінаўна (1915, гандлярка).
79. Кац Шэнцель (1900, рамізнік).
80. Качэльнік Фанвель (1890, муляр).
82. Кельмановіч Шмуіл (1909, млынар).
83. Клер Ліпа (1890, пякарка).
84. Карпель Абрам Саламонавіч (1890, рамізнік).
85. Крэскін Наях Арнелевіч (1894, пекар).
86. Крадзенская Хая (1905, хатняя гаспадыня).
87. Кульбек Якаў (1890, мяснік).
88. Куперштэйн Гірша (1890, рэзнік).
89. Курыцкі Меер (1900, каваль).
90. Курыцкі Шмуіль (1890, шкляр)
91. Лапідус Рыгор (1900, рамізнік).
92. Лапідус Іцэк (1905, рамізнік).
93. Лапідус Якаў (1904, рамізнік).
94. Левін Бен’ямін (1885, гандляр).
95. Левін Даніель (1904, гандляр).
96. Левін Зусель Моўшавіч (1904, гандляр).
97. Левін Лейба (1884, земляроб).
98. Левін Фатвель (1900, рымар).
99. Левін Шэнцэль Моўшавіч (1895, гандляр).
100. Левітан Малка (1884, хатняя гаспадыня).
101. Лекеа Сара (1915, хатняя гаспадыня).
102. Леаданскі Аўсей Бенцэевіч (1890, гандляр).
103. Ліпкоўскі Рыгор (1884, цырульнік).
104. Лапук Давід (1875, капялюшнік).
105. Людомскі Бенцэль Шмуйлавіч (1885, пекар).
106. Мац Берка (1899, гандлярка).
107. Мелер Лейба (1884, земляроб).
108. Мельцэр Іханон (1880, гандляр).
109. Мешкель Зянон (-, паляк, жыхар в.Малі).
110. Нахільсон Моўша (1900, рамізнік).
111. Паташнік Іосіф (1900, вартаўнік).
112. Пазлевіч Антон Іванавіч (1907, паляк, жыхар в.Малі).
113. Пазлевіч Віктар Вікенцьевіч (__, паляк, жыхар в.Малі).
114. Палінскі Іцэк (1895, каваль).
115. Работнік Міццэль (1884, капялюшнік).
116. Рагаўская Хася Аронаўна (1895, пекар).
117. Рыльшнед Рыгор (1880, гандляр).
118. Рыльшнед Даніель Рыгоравіч (1990, гандляр).
119. Разенберг Іцэк (1894, гандляр).
120. Райфер Якаў Давідавіч (1910, настаўнік).
121. Сарахам Рыгор (1880, гандляр).
122. Свірская Іеўна Рафаілаўна (1904, земляроб).
123. Свірскі Авелій Рафаілавіч (1895, гандляр).
124. Свірскі Давід (1875, гандляр).
125. Свірская Зусель Юдзелеўна (1885, рамізніца).
126. Свірскі Іезек Рафаілавіч (1897, гандляр).
127. Свірскі Іосіф Давідавіч (1890, земляроб).
128. Свірскі Шавель Рафалавіч (1895, земляроб).
129. Сямашка Станіслаў Феліксавіч (1921, паляк, -).
130. Сімановіч Аба (1904, земляроб).
131. Сімашка Фелікс Станіслававіч (1919, паляк, рабочы).
132. Сарыцкі Абрам (1900, рымар).
133. Стаім Леанарда Пет. Казіміраўна (1910, полька).
134. Стрыпунскі Ківель Рамалавіч (1892, гандляр).
135. Табаховіч Берэль (1895, гандляр).
136. Тызаўдзізна Хана (1884, гаспадыня).
137. Толуб Моўша (1900, гандляр).
138. Трыус Іосіф Мейеровіч (1895, гандляр).
139. Фенштэр Манаш (1900, шавец).
140. Фрадкін Мендзель (1882, кравец).
141. Хідэкель Мендаль (1900, пісар).
142. Ходаш Кумфман Лейбавіч (1895, гандляр).
143. Ходаш Мотэль Мінашэнавіч (1895, гандляр).
144. Ходаш Нахман (1884, земляроб).
145. Ходаш Якаў (1895, настаўнік).
146. Шафер Афель (1900, каваль).
147. Шафер Іцель (1884, гандляр).
148. Шапіра Самуіл (1890, рымар).
149. Шмідт Давід (1900. назву спецыяльнасці немагчыма прачытаць).
150. Шмідт Шлема (1890, гандляр).
151. Шмуклек Моўша (1904, гандляр).
152. Шцернблік Рахель (1900, гандлярка).
153. Эвельчык Берэнс (1880, гандляр).
154. Эйншынскі Шлема Іўкавіч (1885, гандляр).
155. Экман Берль (1900, гандляр).
156. Эльтух Моўша (1875, кравец).
157. Энцін Рыгор (1880, равін).
158. Янкезевіч Хана (1900, гаспадыня).
Крыніца: Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі (ДАРФ, Масква), фонд 7021, вопіс 93, справа 11, лісты 4а – 9. Рукапісны арыгінал на друкарскім бланку.
Дакумент выяўлены і апрацаваны ў 2010г.  К.Б. Стральбіцкім (Масква, Расійская Федэрацыя).



Пайменны спіс грамадзян, забраных у нямецкую няволю з Міхалішкаўскага сельсавета,
Астравецкага раёна Маладзечанскай вобласці.

1. Базлюк Міхаіл (--).
2. Барбуль Браніслава Іванаўна (--).
3. Вайцюховіч Феля Францаўна (1914)
4. Гайдуковіч Алена Вікенцьеўна (1909).
5. Гурская Ядвіга Калпакаўна (1913).
6. Лаздоўская Караліна Антонаўна (1912).
7. Маслоўская Караліна Антонаўна (1925).
8. Маўчан Адэля Селівестраўна (1899)
10. Раўдановіч Іосіф Вікенцьевіч (1908).
11. Раўдановіч Караліна Іосіфаўна (1914).
12. Салавей Ганна Канстанцінаўна (1930).
13. Салавей Марыя Канстанцінаўна (1914).
14. Скаржынская Ганна Іосіфаўна (1928).
15. Стацкело Анілія (1916).
16. Харкевіч Антон Ягоравіч (-).
17. Штура Іван Міхайлавіч (1913).
18. Штура Юзэфа Францаўна (1915).
Ва ўсіх, акрамя Харкевіча, указана нацыянальнасць “паляк”, “земляроб”.
Крыніца: Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі (ДАРФ, Масква), фонд 7021, вопіс 93, справа 11, ліст 72. Рукапісны арыгінал на друкарскім бланку.
Дакумент выяўлены і апрацаваны ў 2010 г. К.Б. Стральбіцкім (Масква. Расійская Федэрацыя).