Статус народнага прысвоены музею Гудагайскай сярэдняй школы

10:47 / 15.11.2019

Першы народны музей з’явіўся на Астравеччыне – такі статус днямі атрымаў гісторыка-краязнаўчы музей «Зямля гудагайская: матэрыяльнае і духоўнае» Гудагайскай сярэдняй школы. Адпаведную пастанову падпісаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар.

IMG_0054.jpg

– Атрыманне статусу народнага ў большай ступені заслуга былога кіраўніка нашага музея, настаўніцы рускай мовы і літаратуры Марыі Васілёнак. Музей – яе дзецішча, дзякуючы намаганням гэтай жанчыны сабраны каштоўныя экспанаты, створаны экспазіцыі школьнага музея, распрацаваны экскурсіі, – расказала сённяшні загадчык музея, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ірына Жалток.

IMG_4175.jpg

Школьнаму музею Гудагайскай сярэдняй школы сёлета споўнілася 15 гадоў. Гэта падстава, а таксама вялікая колькасць музейных экспанатаў – у фондзе захоўваецца амаль 900 адзінак, больш за тры тысячы наведвальнікаў за апошнія тры гады, афармленне адпаведнай дакументацыі – усё паспрыяла таму, што музею быў прысвоены статус народнага.

Рисунок1.jpg

IMG_4176.jpg

IMG_0817.jpg

IMG_4186.jpg

IMG_4183.jpg


– Такі статус прысуджае Міністэрства культуры. Праз пяць гадоў неабходна будзе яго пацвердзіць. Таму расслабляцца не трэба, будзем працаваць, папулярызаваць сваю дзейнасць, распрацоўваць новыя экскурсіі і ствараць новыя экспазіцыі, – расказала Ірына Жалток.

IMG_9924.jpg

Віншуем школу і кіраўнікоў музея – былога і цяперашняга – з прысуджэннем высокага статусу!

Текст:
Фото: Елена Ярошевич