Запрашае фестываль царкоўных песнапенняў

09:02 / 06.01.2011

І зноў Астравец будзе прымаць удзельнікаў адборачнага туру Раждзественскага фестывалю царкоўных  песнапенняў “Слава ў вышніх Богу”, які па чарзе праводзіцца штогод у адным з трох  раёнаў.


Удзел у ім прымуць хоры прыходскіх храмаў Астравеччыны,  Ашмяншчыны і Смаргоншчыны. Аматары духоўнай музыкі, а іх у нашым гарадскім пасёлку, думаецца, нямала, атрымаюць вялікую асалоду.
Запрашаем астраўчан наведацца 11 студзеня ў 11 гадзін у кінаканцэртную залу “Астравец” і паслухаць, як непаўторна кранальна гучаць словы малітваў Госпаду на мове песнапенняў.


Благачынны Астравецкага Благачыння Георгій САВІЦКІ.