На Островетчину привезут мощи Михаила Гедроитя

10:17 / 17.05.2017

bystrica.jpgВернікі і пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Быстрыцы сардэчна запрашаюць жыхароў і гасцей Астравеччыны на імшу, якая адбудзецца 20 МАЯ ў 17.00, з нагоды прыбыцця ў касцёл мошчаў благаславёнага Міхала Гедройця.

Даведка АП

Лічыцца, што благаславёны Міхал Гедройць нарадзіўся ў ваколіцах Быстрыцы. У мясцовым кляштары канонікаў рэгулярных святога Аўгустына ён склаў свае першыя манаскія клятвы. Нягледзячы на тое, што меў фізічныя асаблівасці, вылучаўся моцнай верай і дабрынёй ў адносінах да людзей. Цела благаславёнага спачывае ў Кракаве ў касцёле святога Марка. Там жа у гонар брата Міхала Гедройця пабудавана капліца.

 

Текст: