В Слониме открыта часовня в честь святых Петра и Февронии

19:12 / 31.08.2019

Часоўня ў гонар святых Пятра і Фяўроніі, апекуноў сямейнай любові і вернасці, была асвечана ў Слоніме ў суботу, напярэдадні ўрачыстага адкрыцця Дня беларускага пісьменства.

Для некага Дзень беларускага пісьменства – гэта грандыёзнае свята, дзе можна на іншых паглядзець і сябе паказаць: ўсё купіць, усяго пакаштаваць і ўдосталь пазабаўляцца. Але ёсць тыя, для каго найбольш важная яго духоўная састаўляючая, хто прыходзіць-прыязджае ў сталіцу беларускага пісьменства, каб спаткацца з членамі духоўна-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў», прылажыцца да цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконы, прыняць на свечкі благадатны агонь ад Гроба Гасподня.

12.jpg

2.jpg

1.jpg

Менавіта такія людзі – ад бабулек з кявенькамі да крыху спалоханых салдацікаў тэрміновай службы – сустракалі каля нядаўна ўзведзенай на Кастрычніцкай вуліцы Слоніма часоўні ў гонар святых Пятра і Фяўроніі. Складзеная з каменя, увенчаная залочаным купалам з праваслаўным крыжам, які атуляюць косы маладых бярозак, яна прыцягвала погляды мінакоў – і многіх прымушала збочыць, перахрысціцца і пачакаць, калі ж буде асвечана часоўня.

8.jpg

13.jpg

Чын асвячэння часоўні правялі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, якому саслужыў епіскап Веніямін, кіраўнік экспедыцыі «Дарога да святыняў».

4.jpg

– Божая маці абрала слонімскую зямлю – пра гэта сведчыць хоць бы той факт, што нерукатворны абраз Маці Божай Жыровіцкай з’явіўся менавіта тут. Цудоўна, што напярэдані вялікага свята – Дня беларускай пісьменнасці – тут асвечана часоўня ў гонар святых Пятра і Фяўроніі, якія, веру, дапамогуць жыхарам горада па іх малітвах захаваць у сем’ях любоў і згоду.

У сланімчан з’явілася яшчэ адна святыня, і святыя заступнікі, у гонар якіх яна асвечана, верыцца, дапамогуць данесці да Бога малітвы яго дзяцей.

Текст: Нина Рыбик
Фото: Елена Ярошевич, Нина Рыбик