Што такое грэх, дапамагае разабрацца Казімір Варановіч

13:40 / 16.04.2019
Ходзім у храм, молімся, але часта не ведаем нават самых простых рэчаў пра веру.
На найбольш распаўсю­джа­­ныя пытанні, узятыя з ката­­ліц­кага форума, мы па­пра­сілі паразважаць старшыню касцёль­нага камітэта Дайлідскага касцёла Апекі маці Божай Казіміра Варановіча

32.jpg

Ці  праўда, што ахрысціць можа не толькі святар? 
Ігар, 25 гадоў. 

– Хрысціць чалавека трэба ў храме.
Але калі чалавек не ахрышчаны і ёсць пагроза яго жыццю, ахрысціць яго можа любы хрысціянін. Хрышчэнне змывае першародны грэх. Для гэтага трэба мець хаця б чыстую ваду – калі асвечанай пад рукамі няма. Таму, хто хрысціць, трэба перажагнацца і назваць імя чалавека. Напрыклад: «Ян, я цябе хрышчу ў імя Айца – у гэты час паліць ваду на галаву чалавека – і Сына (другі раз ліём ваду) і Духа Святога (трэці раз ліём ваду). Амэн». Затым прагаварыць малітву «Хвала Айцу». 
Аднак, калі чалавек выжыве, яму абавязкова трэба будзе ахрысціцца ў храме.

774.jpg


Раскажыце, калі ласка, што такое дабрадзейнасці? 
Ганна, 18 гадоў. 

– Дабрадзейнасці бываюць мараль­ныя, тэалагічныя і Духа Святога. Да­брадзейнасці, якія мы можам здабыць работай над сабой, – маральныя. Да іх адносяцца разважлівасць, спра­вядлівасць, стрыманасць, мужнасць.

Тэалагічныя дабрадзейнасці – вера, надзея, любоў. 

Дары Духа Святога – пастаянная ўнутраная дыспазіцыя душы, створаная Духам Святым праз сакрамэнт канфірмацыі (біжмавання). Іх сем: муд­расць, розум, рада, мужнасць, умеласць, набожнасць і Боязь Божая.
Дасканаласць, якая фарміруецца ў душы веруючага чалавека і праяўляецца ў штодзённым жыцці, называецца плодам Духа Святога. Гэта любоў, радасць, супакой, цярплівасць, дабрыня, міласэрнасць, сціпласць, ветлівасць.

23.jpg


Што такое першародны грэх і як правільна спавядацца? 
Інга, 20 гадоў.

– Першародныя людзі Адам і Ева былі шчаслівымі, не ведалі клопатаў і хвароб, пакуль злая сіла не спакусіла іх паспытаць забаронены плод. Бог быў вымушаны саслаць людзей на зямлю. Іх грэх называецца першародным. Хрыстос адкупіў нас сваёй пакутай і смерцю на крыжы, таму  падчас хрышчэння змываецца першародны грэх – мы становімся дзецьмі Божымі.

Грэх – свядомае і добраахвотнае парушэнне Божага або Касцёльнага наказу. 
Грахі бываюць цяжкімі (смяротнымі) і лёгкімі (штодзённымі). Ёсць грахі, якія называюцца галоўнымі, таму што з’яўляюцца каранямі ўсіх грахоў: пыха, хцівасць, распуста, гнеў, нястрыманасць у ежы і піцці, зайдрасць, лянота. 

Учынкі, якія падштурхоўваюць іншых людзей грашыць, таксама лічацца грахом.
Стан, калі чалавек не здольны да пакаяння, называецца грахом супраць Духа Святога. 

14.jpg


5 грахоў супраць Духа Святога:
1) грашыць, празмерна спадзеючыся на Божую міласэрнасць;
2) роспач або сумненне ў Божай ласцы;
3) супраціўленне праўдзе веры;
4) зайздрасць бліжняму, які мае Божую ласку;
5) адкладанне пакаяння да самай смерці.
Грахі, якія наклікаюць Божую кару, – наўмыснае забойства; грэх распусты (садомскі); крыўда бедных, удоў і сірот; затрыманне належнай платы за працу.
Жыццё хутка праходзіць, таму не адкладвайце споведзь на «пасля».

Пяць умоў сакрамэнту пакаяння (споведзі):
1. Рахунак сумлення.
2. Жаль за грахі.
3. Цвёрдае пастанаўленне выпра­віцца.
4. Шчырая споведзь.
5. Выкананне прызначанай пакуты.

Частая споведзь ачышчае, паслаб­ляе ўздзеянне страсцей, робіць намеры чалавека больш высакароднымі, выхоўвае сумленне – дапамагае жыць па Божых законах. 

Няма такой віны, якой не мог бы дараваць Бог. Галоўнае – шчыра раскайвацца ва ўчыненых грахах і імкнуцца выправіцца, стаць лепшым. Добрымі ўчынкамі  мы славім Бога, грахамі ж наносім чарговую рану на цела Хрыс­та.
Текст: Главный администратор
Фото: из интернета