Вікарый парафіі касцёла Святых Космы і Даміяна – ксёндз Генадзь Добрук

17:20 / 01.06.2018
1

У парафіі Святых Космы і Даміяна – новы вікарый. Ім стаў ксёндз Генадзь Добрук.

IMG_3272.jpg

Святар нарадзіўся ў 1975 годзе ў Мастах. Паходзіць з парафіі Маці Божай тройчы цудоўнай. З 1995 па 2002 год вучыўся ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі, затым – у Польшчы. У 2003 годзе атрымаў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Віцебскага Уладзіслава Бліна. Да свайго вікарыяту ў Астраўцы ксёндз Генадзь Добрук нёс душпастырскую службу у парафіях Віцебскай дыяцэзіі, Шатландыі, Фінляндыі.

 

 

Текст: