Духовность

15:04 / 23.07.2010
9951

Самымі страшнымі для чалавецтва аказваюцца тыя часы, калі рэчы пачварныя і амаральныя становяцца прывычнымі – так, да прыкладу, на вайне жахліва звычайнай становіцца чалавечая смерць. Зараз, на вялікі жаль, такой з’вай стала заганная цяга да алкаголю.
Ужо нікога не бянтэжыць і не абурае, што на вуліцы можна сустрэць моцна п’янага юнака... Читать далее

14:06 / 20.07.2010
10640

Ліпень – гэта цвіценне. Буйства траў і кветак, разгул колераў і іх незлічоных адценняў. Гэта размякчэлая пад гарачымі промнямі сонца, разняволеная радасць існавання, калі ад спёкі з галавы выпараюцца трывожныя думкі, і ты нарэшце прымаеш жыццё такім, якое яно ёсць.
Ліпень – гэта даспяванне. Доўгачаканыя з пупырышкамі агурочкі з ўласнай градкі,... Читать далее

15:42 / 13.07.2010
10400

У лепшых даўнейшых традыцыях святкаваліся сёлета імяніны астравецкага праваслаўнага храма ў імя Святых апосталаў Пятра і Паўла. Хаця свята прыпала на рабочы дзень, на ўрачыстае богаслужэнне сабралася многа вернікаў не толькі з нашага раёна – прыбыла яшчэ група паломнікаў з Ліды.
Літургію адслужылі благачынны Астравецкага раёна іерэй Георгій Савіцкі і настаяцель... Читать далее

15:33 / 08.07.2010
10298

У аўторак у астравецкім храме Святых апосталаў Пятра і Паўла быў адслужаны малебен і асвечаны абраз свяшчэннамучаніка Мітрафана, архіепіскапа Астраханскага, памяць якога ўшаноўваецца 6 ліпеня.
Богаслужэнне правялі настаяцель храма іерэй Георгій Савіцкі і настаяцель храма святога Іллі-прарока ў вёсцы Альхоўка іерэй Вячаслаў Шасцітка. Разам з астравецкімі вернікамі на малебне прысутнічалі пагранічнікі... Читать далее

15:35 / 06.07.2010
10933

У хрысціянскай традыцыі святыя Пётр і Фяўронія Мурамскія іграюць асаблівую ролю. Іх жыццё – гісторыя ўзаемаадносін мужа і жонкі, якія здолелі пераадолець усе складанасці доўгага і цяжкага зямнога шляху, паказаўшы ідэал хрысціянскай сям’і. Тыя радасці і праблемы, з якімі давялося ім сутыкнуцца восем стагоддзяў назад, актуальныя і да гэтага дня.... Читать далее

13:45 / 29.06.2010
10886

Роўна 10 гадоў таму, у 2000-ым у дзверы кляштара кармялітаў у мястэчку Гудагай нехта пастукаўся. Айцец Бярнард Радзік выйшаў на ганак – непадалёк ад сходаў стаяў юнак. Невысокі. Крыху стомлены. З веласіпедам, на якім ён відавочна прыехаў. Хлопец павітаў святара пахвалёнкай, крыху памаўчаў, а потым…
–Я хачу ўступіць у ордэн кармялітаў,... Читать далее

15:36 / 23.06.2010
10747

Адчуванне рэальнасці, здаецца, дагэтуль поўнасцю не вярнулася. Душой, думкамі і нават у снах я яшчэ там, на Валааме. Блукаю па камяністых лясных сцежках, дыхаю непараўнальнай чысціні смалістым халаднаватым паветрам, любуюся з гары краявідамі Ніканаўскай бухты, дзе застыў у чаканні пасажыраў прыгожы белы цеплаход. Ціха ступаю па брукаваным двары перад велічным... Читать далее

14:30 / 22.06.2010
11614

У мінулую суботу ў Нарачанскім касцёле святога Андрэя-апостала святарскі сан прыняў астраўчанін манах-кармяліт Андрэй Авен.
У 2000 годзе Андрэй вучыўся ў Астравецкай сярэдняй школе № 2, пасля заканчэння якой вырашыў далучыцца да брацтва кармялітаў босых. У 2002 годзе малады манах паступіў у Пінскую духоўную семінарыю, а закончыў яе ў 2009 годзе.... Читать далее

15:40 / 15.06.2010
10633

Цэлы год каталіцкая царква малілася за святароў. За тое, каб пакліканыя сталі абранымі. Каб вучыліся самі і вучылі іншых. Не ганарыстасці, але пакоры. Не сквапнасці, але жаданню аддаваць. Не празе да ўлады, а міласэрнасці. Не спрыту цвёрда стаяць на нагах, а ўменню падняцца. Не страху пакарання, а любові. Вялікай, неабсяжнай... Читать далее

15:29 / 01.06.2010
12138

У нядзелю сваю прыміцыйную імшу меў малады ксёндз, наш зямляк Юрый Ёдзік.
Пасля заканчэння Астравецкай сярэдняй школы №1 ён паступіў у Гродзенскую духоўную семінарыю, дзе вучыўся на працягу чатырох гадоў. Пяты курс і ступень магістра тэалогіі скарыліся Юрыю ў Беластоцкай духоўнай семінарыі.
У суботу ў галоўным храме нашай дыяцэзіі – Гродзенскай катэдры... Читать далее