Единый день информирования прошёл в Рытанском сельисполкоме

13:00 / 23.01.2015
У Рытанскім сельскiм выканаўчым камітэце было шматлюдна: тут 15 студзеня сабраліся працаўнікі саўгаса «Падольскі», мясцовай школы-дзіцячага садка, сельскага дома культуры, фельчарска-акушэрскага пункта, сельвыканкама.


Падставай для такога сходу паслужыў адзіны дзень інфармавання насельніцтва, які праводзіцца ў нашым раёне штомесяц – прычым, кожны раз ён праходзіць на новым месцы. Усе гэта робіцца для таго, каб кожны жыхар раёна, які жыве нават у самай аддаленай вёсцы, быў у курсе змяненняў у заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, ведаў аб сваіх правах і абавязках і мог асабіста пагутарыць з кіраўніцтвам раёна і вобласці, расказаць набалелае, задаць пытанні, якія цікавяць, і атрымаць на іх кампетэнтныя адказы.

У гэты раз у Рытань прыехалі госці з вобласці і раёна. Намеснік старшыні Астравецкага райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла і старшыня Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Васіль Мікалаевіч Шлык даступна расказалі пра Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый», які ўступіў у

сілу 1 студзеня гэтага года. А начальнік інспекцыі па падатках і зборах Астравецкага раёна Канстанцін Іосіфавіч Ромаш распавёў прысутным аб асноўных напрамках падатковай палітыкі ў 2015 годзе.

Дакладчыкі даступна і ў поўнай ступені асвятлілі тэмы, таму пытанняў да іх у прысутных не ўзнікла.


---------------------------------

Аляксандр Марозаў.