Снизим количество нарушений правил дорожного движения водителями мототранспорта

17:00 / 25.09.2014
На тэрыторыі нашай вобласці абвастрылася сітуацыя з аварыйнасцю па віне вадзіцеляў мотасродкаў. Па іх віне здзейснена 20 (у 2013 – 14) дарожна-транспартных здарэнняў, у выніку якіх загінула 2 (у 2013 – 2) і былі паранены 24 (у 2013 – 15) чалавекі. Пры гэтым у 5 выпадках матацыклісты былі яшчэ і нецвярозымі. На жаль, рост такіх здарэнняў адзначаецца і ў нашым раёне.

Фактары, якія садзейнічаюць такім дарожна-транспартным здарэнням, не новыя: перавышэнне хуткасці, невыкарыстанне вадзіцелямі і пасажырамі моташлемаў, кіраванне матацыкламі без адпаведных правоў ці ў стане алкагольнага ап’янення, эксплуатацыя незарэгістраванага, пераробленага і не прайшоўшага дзяржтэхагляд мотатранспарту.
Уважлівасці і асцярожнасці ад матацыклістаў патрабуе язда па слізкай і мокрай дарозе, а таксама праезд перакрыжаванняў, асабліва ў месцах масавага адпачынку насельніцтва. Неабходна быць вельмі асцярожнымі ля школ і ў дварах шматпавярховак, дзе могуць нечакана з’явіцца дзеці. Не забывайце таксама, што перавозка дзяцей да дванаццаці гадоў на заднім сядзенні і ўперадзе вадзіцеля строга забаронена.
З мэтай прафілактыкі на тэрыторыі вобласці з 15 па 25 верасня арганізавана правядзенне спецыяльных мерапрыемстваў па папярэджванні парушэнняў вадзіцелямі мотатранспарту правілаў дарожнага руху.
Спадзяёмся, што кожны мотааматар зробіць для сябе неабходны вынік – і здарэнняў на дарогах стане менш.

С. РОДЗЬ, ст. дзяржаўтаінспектар ДАІ.