Островецкий автопарк занял третье место в республиканском конкурсе

17:00 / 26.09.2014
На 12-ы Рэспубліканскі экалагічны форум, які праходзіў 12-14 верасня ў Мазыры Гомельскай вобласці, былі запрошаны прадстаўнікі філіяла “Аўтамабільны парк №4 г. Астравец”.

Такога гонару нашы аўтамабілісты былі ўдастоены за перамогу ў рэспубліканскім конкурсе на лепшую аўтатранспартную арганізацыю ў рабоце па зніжэнню забруджвання навакольнага асяроддзя. Наш аўтапарк заняў у гэтым конкурсе трэцяе месца, за што быў адзначаны адпаведным дыпломам і грашовай прэміяй у памеры 5 400 000 рублёў.
Акрамя таго, галоўны інжынер аўтапарка М.М. Слушко на працягу трох дзён удзельнічаў у мерапрыемствах Рэспубліканскага экалагічнага форуму. Яго ўдзельнікі не толькі пазнаёміліся з адным з самых прыгожых гарадоў Беларусі – Мазыром, але і наведалі самыя перадавыя прадпрыемствы і лепшыя сацыяльныя аб’екты беларускага Палесся.


---------------------------
Ніна АЛЯКСЕЕВА.