Островецкий хлебозавод получил три золотые медали на международной выставке

08:00 / 19.09.2014
Тры залатыя медалі атрымаў Астравецкі хлебазавод аддзела прамысловасці Астравецкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства на міжнароднай спецыялізаванай выставе.

Днямі ў Мінску прайшла 10 юбілейная міжнародная спецыялізаваная выстава «Хлебная і кандытарская справа», удзел у якой прынялі і астравецкія хлебапёкі.
Мерапрыемства пачалося з пленарнага пасяджэння, на якое былі запрошаны зацікаўленыя ў справе хлебапячэння людзі з розных краін былога Савецкага Саюза і замежжа.
Удзельнікамі гэтага мерапрыемства сталі і прадстаўнікі Астравецкага філіяла.
– Вельмі зацікавіла і выклікала шмат эмоцый наведванне выставы, – расказвае намеснік дырэктара па прамысловасці Астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Марыя Уладзіславаўна Масойць. – Тут можна было пазнаёміцца з навінкамі сыравіны, інгрэдыентаў, тэхналогій і абсталявання для хлебапякарнай і кандытарскай вытворчасці. Але самая прыемная частка, як аказалася, была наперадзе.
Пасля майстар-класаў, якія таксама можна было наведаць на выставе, прайшло падвядзенне вынікаў рэспубліканскага агляду-конкурсу якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў «Ласунак-2014».
Астравецкі хлебазавод на конкурс прадстаўляў тры віды прадукцыі: хлеб «Фестывальны», плюшку «Карынка» і пляцёнку «Скідзелянка». І так сталася, што ўсе тры віды прадукцыі былі ўзнагароджаны залатымі медалямі выставы.
Менавіта іх, а таксама пера можны дыплом і атрымала з рук намесніка міністра сельскай гаспадаркі і прамысловасці Васіля Аляксеевіча Седзіна намеснік дырэктара па прамысловасці Астравецкага філіяла Гродзенскага спажывецкага таварыства Марыя Уладзіславаўна Масойць.


----------------------------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.