Откажемся от автомобиля на один день!

13:00 / 18.09.2014
22 верасня адзначаецца Сусветны дзень без аўтамабіля, калі ўсім аўтамабілістам і матацыклістам прапаноўваецца хаця б на дзень адмовіцца ад выкарастання транспартных сродкаў, якія спажываюць нафтапрадукты. Акцыя накіравана на прыцягненне ўвагі грамадства да праблем шкоднасці выкідаў у навакольнае асяроддзе ад аўтамабільнага транспарту і змяншэнне іх негатыўнага ўплыву на здароўе насельніцтва.
Наша краіна ўпершыню далучылася да сусветнай акцыі ў 2008 годзе. Cпецыялістамі было падлічана, што дзень без аўтамабіля ў Беларусі дазваляе папярэдзіць выкід у паветра больш за 250 тон забруджваючых рэчываў.
Астравецкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прапануе ў гэты дзень вадзіцелям пакінуць свае аўто ў гаражах і на стаянках, а ў выпадку неабходнасці перасесці на грамадскі транспарт альбо на веласіпеды. Ці прагуляцца пешшу – карысна і для прыроды, і для здароўя.