Как уберечь четырёхколёсного друга?

15:00 / 09.09.2014
З кожным годам шчаслівых уладальнікаў аўтамабіляў становіцца ўсё больш. Чатырохколавы сябар для многіх таксама неад’емная частка жыцця. Аднак разам з павелічэннем колькасці транспарту, узрастае і колькасць іх крадзяжоў.

Вядома, што шмат угонаў адбываецца ў цёмны час сутак у дварах мікрараёнаў, дзе пакідаюць свае “ластаўкі” большасць вадзіцеляў. Таксама нярэдка крадуць аўтамабілі, пакінутыя каля забаўляльных устаноў і арганізацый грамадскага харчавання. Не з’яўляюцца стопрацэнтнай гарантыяй ад угону і рознага віду ахоўныя сістэмы. Па меркаванні спецыялістаў, з любой з іх можна справіцца – усё залежыць толькі ад таго, колькі часу на гэта спатрэбіцца.
Дык што ж рабіць, каб засцерагчы свой аўтамабіль? Для гэтага трэба выконваць некалькі правілаў. Па-першае, чым вышэйшы ўзровень абароны на транспарце, тым больш часу і намаганняў спатрэбіцца злодзею, каб адключыць іх. Лепш за ўсё ставіць ахоўныя сістэмы розных відаў, напрыклад, камбінаваць электронныя і механічныя сродкі. Не варта наклейваць на шкло лагатып устаноўленай сігналізацыі – тым самым вы паведаміце злодзею лішнюю інфармацыю. Трэба рэгулярна правяраць стан замкоў на дзвярах, багажніку і капоце, а таксама спраўнасць сігналізацыі. Для паркоўкі лепш выбіраць добра асветленае месца. Не варта пакідаць аўтамабіль каля забаўляльных устаноў, кафэ ці спартыўнай залы. Выходзячы з аўтамабіля нават на кароткі час, заўсёды забірайце ключ. Не забывайце ў салоне каштоўныя рэчы, сумкі, кашалькі, дакументы. А таксама ні ў якім разе не пакідайце там дзяцей. Рэкамендуецца мець пры сабе і трымаць у аўтамабілі сродак індывідуальнай аховы – напрыклад, газавы балончык ці электрашок.
Толькі за сем месяцаў гэтага года ў Гродзенскай вобласці было ўкрадзена 14 аўтамабіляў, адзін з іх – у Астравецкім раёне. Яшчэ 79 аўтамашын, каб «пакатацца», 3 – у нашым раёне.
Не менш, чым аўтамабілі, падвяргаюцца крадзяжу і веласіпеды. На жаль, часта ў гэтым вінаваты і самі гаспадары двухколавага транспарту, якія пакідаюць яго ў грамадскіх месцах без нагляду. Каб веласіпедных крадзяжоў было менш, рэкамендуем грамадзянам:
- захоўвайце дакументы аб пакупцы веласіпеда;
- перапішыце нумары дэталей, сфатаграфуйце транспарт для ўстанаўлення ў выпадку неабходнасці яго прыналежнасці;
- не давайце веласіпед незнаёмым людзям;
- не захоўвайце двухколавы транспарт у пад’ездах і на лесвічных пляцоўках;
- пакідаючы веласіпед на вуліцы нават на кароткі час, карыстайцеся спецыяльнымі блакіруючымі прыладамі (фіксуйце да якой-небудзь агароджы не толькі раму, але і адно з колаў);
- калі на будынках ёсць відэакамеры, пакідайце транспарт у полі іх агляду;
- па магчымасці здзяйсняйце маркіроўку веласіпеда ў спецыялізаваных арганізацыях;
- не набывайце двухколавы транспарт у незнаёмых асоб пры адсутнасці дакументаў.
Галоўнае, аб чым не варта забываць таму, хто “прыглядзеў” чужы сродак перамяшчэння: за крадзеж ці ўгон аўтамабіля ці веласіпеда прыйдзецца ў любым выпадку адказваць перад законам.


---------------------------------------------------
Аддзел аховы правапарадку РАУС.