Необдуманные подростками поступки часто приводят к непростым последствиям

14:00 / 09.09.2014
Часта падлеткі, указваючы прычыну сваіх супрацьпраўных дзеянняў, сцвярджаюць, што яны проста не падумалі. Менавіта неабдуманы ўчынак узяць чужы мабільны тэлефон, які нехта пакінуў на парце, «нічыйны» веласіпед ля пад’езда шматпавярховага дома або жаданне проста паспрабаваць спіртное, наркотыкі ці псіхатропнае рэчыва прыводзіць да зусім няпростых наступстваў. За якія прыйдзецца адказваць перад законам.

Сёлета зарэгістравана 46 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў. Гэта палохаючая лічба павінна стаць папярэджваннем для бацькоў, якім хочацца даць некалькі парад.
Так, пастарайцеся праводзіць з дзецьмі больш часу не толькі ў выхадныя дні, але і ў будні. Хадзіце з імі ў кіно, рабіце «вылазкі» на прыроду, проста гуляйце разам і размаўляйце на розныя тэмы. Будзьце для дзяцей не толькі бацькамі, але і сябрамі, з якімі можна параіцца, на падтрымку якіх можна разлічваць. Бачачы прыклад здаровага ладу жыцця, адчуваючы клопат і падтрымку блізкіх, падлетак не трапіць у дрэнную кампанію і не пацягнецца да тытуню, спіртнога ці наркотыку.


Таксама даводзім да ведама, што кансультацыю і амбулаторную дапамогу, у тым ліку і ананімную, ад алкагольнай і наркалагічнай залежнасці ўсе жадаючыя могуць атрымаць у наркалагічным кабінеце Астравецкай цэнтральнай раённай бальніцы з 8.00 да 16.00. Непаўналетнія, пачынаючы з 14 гадоў, могуць звяртацца за кансультацыяй да ўрача-нарколага самастойна, без суправаджэння дарослых.


-------------------------------------------------------
Руслан ГАЙДУЛЬ, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх.