"Астравецкая праўда" проведёт "Прямую линию"

08:00 / 03.05.2014
Амаль кожны нумар у газеце змяшчаюцца паведамленні аб “Прамых лініях” – іх праводзяць сёння практычна ўсе кіраўнікі дзяржаўных устаноў і арганізацый.

Вось мы і падумалі: а чаму б і рэдакцыі “Астравецкай праўды” не правесці “Прамую лінію” са сваімі чытачамі? Зверыць, так бы мовіць, “гадзіннікі”, даведацца аб тым, што людзям падабаецца ў газеце, а што – не і што ім хацелася б яшчэ пабачыць.
І зрабіць гэта мы вырашылі падчас свайго прафесійнага свята – Дня друку, 5 мая. Патэлефанаваўшы ў панядзелак з 9 да 11 гадзін у рэдакцыю па нумары 2-11-09, можна будзе запрасіць да тэлефона любога супрацоўніка газеты і задаць яму цікавячыя вас пытанні ці выказаць свае пажаданні.
Чакаем вашых тэлефанаванняў!