За первые трое суток нового года в Беларуси произошло 89 пожаров

17:00 / 15.01.2014
Падчас святкавання Новага года ў Беларусі абвастрылася сітуацыя з пажарамі і гібеллю людзей на іх. Так, за першыя трое сутак 2014 года ў краіне адбылося 89 пажараў, на якіх загінулі 24 чалавекі, у тым ліку 6 – у Гродзенскай вобласці.

Усе пажары са смяротным зыходам адбыліся ў жылых дамах і кватэрах. На месцах пажару выратавальнікі знаходзілі пустыя бутэлькі з-пад спіртнога і акуркі. Не выключана, што менавіта алкаголь і неасцярожнае курэнне і прывялі да трагічных вынікаў.
Яшчэ сем чалавек, двое з якіх – дзеці, пацярпелі ў гэтым годзе ад піратэхнікі. Самы малодшы з іх, 7-гадовы жыхар Гродна, у выніку выбуху петарды атрымаў траўму вока. Другі пацярпеўшы, 8-гадовы астраўчанін, пры падобных абставінах атрымаў тэрмічны апёк далоні. Абодва хлопчыкі шпіталізаваны.
Каб такіх сітуацый не было, у наступіўшым годзе трэба ўсім быць уважлівымі і асцярожнымі пры карыстанні агнём і абавязкова выконваць правілы пажарнай бяспекі.

--------------------
С. ДЫДЫШКА, в.а. начальніка аддзела.