Островецкий лесхоз скоро приступит к сбору берёзового сока

08:00 / 16.04.2013
Лясніцтвы дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Астравецкі лясгас” хутка прыступяць да нарыхтоўкі соку прамысловым спосабам.

Спецыялістамі лясной гаспадаркі рэалізоўваюцца падрыхтоўчыя мерапрыемствы: закуплена 3000 поліэтыленавых пакетаў, падрыхтаваныя латкі, вызначаны ўчасткі, на якія будуць выпісвацца лясныя білеты.
ДЛГУ “Астравецкі лясгас” у рэалізацыі бярозавіку супрацоўнічае не толькі з насельніцтвам, але і з прадпрыемствамі. На пастаўку бярозавіка заключаны дагаворы з беларускімі фірмамі: “АВС”, “Мінскі завод безалкагольных напояў”, “Савушкін прадукт”, “Гродзенскі кансервавы камбінат”. Сок будзе экспартавацца і за мяжу.
Інжынер па пабочным лесакарыстанні Алег Паўлавіч Мялешка паведаміў, што нарыхтоўваць сок змогуць і юрыдычныя асобы з ведама ляснічага па лясных білетах, аднак толькі ў строга адведзеных месцах.
Прадстаўнікамі лясной аховы, інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце, эколагамі Астравецкага раённага камітэта па ахове навакольнага асяроддзя і прыродных рэсурсаў у перыяд масавай нарыхтоўкі бярозавіку будуць праводзіцца рэйды. За парушэнні правілаў нарыхтоўкі соку адміністрацыйным Кодэксам прадугледжана папярэджванне або штраф у памеры да 20 базавых велічынь.
Пагэтаму лепш не рызыкаваць, а спускаць сок на адведзенай дзялянцы або набываць яго ў лясніцтве па месцы жыхарства.


---------------------------
Алена Гануліч.