В Островецком районе выросла очередь на улучшение жилищных условий

09:00 / 12.04.2013
У Астравецкім раёне на канец 2012 года на ўліку патрабуючых паляпшэння жыллёвых умоў знаходзілася 1040 грамадзян (сямей), што на 4,3% больш, чым на канец 2011 года.

З агульнай колькасці грамадзян, якія стаялі на ўліку, – 631 маладая сям’я (60,7%), 78 шматдзетных сямей (7,5%), 46 грамадзян, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання (4,4%). На канец 2012 года 48 грамадзян (сямей), ці 4,6%, стаялі на ўліку 10 гадоў і больш, 103 (9,9%) сям’і пражывалі ў інтэрнаце.
У 2012 годзе атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы 173 грамадзяніны (сям’і) –17,4% ад агульнай колькасці патрабуючых паляпшэння жыллёвых умоў (у 2011 годзе – 2,1%). Сярод іх – 128 маладых сямей, 16 шматдзетных сямей, 11 грамадзян, якія маюць права на атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання.


Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.


Фота з сайта karelinform.ru.