Островецкий отдел физкультуры, спорта и туризма занял третье место в областном конкурсе

18:00 / 25.02.2013
У аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы за 2012 год сярод гарадоў і раёнаў Гродзенскай вобласці аддзел фізкультуры, спорту і турызму астравецкага райвыканкама заняў трэцяе месца (з трынаццаці) у групе сельскіх раёнаў.

Адпаведную ўзнагароду начальніку аддзела па фізкультуры, спорту і турызму райвыканкама С.В. Шэіну ўручылі на абласной калегіі, якая нядаўна адбылася ў Гродна. Падчас пасяджэння падводзіліся вынікі спартыўнага жыцця вобласці за мінулы год і ставіліся новыя задачы на развіццё спорту ў гэтым годзе. Астравецкі аддзел атрымаў высокую адзнаку спартыўнай дзейнасці, за што і быў узнагароджаны дыпломам і кубкам за трэцяе месца.
Аднак гэта была не адзіная ўзнагарода. Ганаровую грамату Гродзенскага аблвыканкама “За актыўную работу па кіраўніцтву дзейнасцю спартыўных арганізацый раёна” атрымаў начальнік аддзела фізкультуры, спорту і турызму С.В. Шэін. Дыпломам Гродзенскага аблвыканкама “За эфектыўную работу з вучнямі, якія дасягнулі высокіх спартыўных вынікаў” быў узнагароджаны трэнер па боксе Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы А.З. Маргуж. Віншуем з узнагародамі!


----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ.