Паказ спектакля Ніны Рыбік “Свае і чужыя” адбудзецца ў абноўленым ККЗ “Астравец”
14:40 / 09.01.2023
Прэм’ера спектакля народнага тэатра Астравецкага цэнтра культуры і народнай творчасці «Свае і чужыя» па п’есе Ніны Рыбік у пастаноўцы Ганны Ашоўскай мела вялікі рэзананс.
Тыя, хто трапіў на першы паказ, захапляліся драматызмам дзеяння і ігрой акцёраў, у каго па нейкай прычыне не атрымалася – шкадавалі аб гэтым. І адначасова выказвалі надзею, што будзе паўтор спектакля.
Сёння ўжо можна сказаць: так, будзе. Спектакль «Свае і чужыя» будзе паказаны ў абноўленай пасля рэканструкцыі кінаканцэртнай зале «Астравец». Так што ў гледачоў будзе магчымасць не толькі паглядзець драматычную пастаноўку, але і ацаніць новы інтэр’ер кінатэатра.
15 студзеня ў 15.00 у ККЗ «Астравец».
Кошт білета – 5 рублёў.
Прыходзьце!