Вадзім Вянгроўскі атрымаў знак “За заслугі ў сельскай гаспадарцы”

17:30 / 28.11.2022

Дырэктар Астравецкага прадпрыемства меліяратыўных сістэм Вадзім Вянгроўскі атрымаў знак адрознення “За заслугі ў сельскай гаспадарцы”.

Генеральны дырэктар “Гроднамеліяводгаса” Барыс Багданец уручыў знак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Вадзіму Вянгроўскаму за асабісты ўклад у развіццё меліярацыі.

Усім калектывам віншуем Вадзіма Станіслававіча з заслужанай узнагародай!

Ала ЗАКРЭЎСКАЯ, Астравецкае ПМС.