Як астраўчане ў “Юнацтве” пабывалі

14:05 / 19.08.2022
413
Чацвёра юных актывістаў Астравеччыны, якія на працягу года ўдзельнічалі ў шматлікіх акцыях і мерапрыемствах, атрымалі магчымасць адпачыць у гродзенскім абласным аздараўленчым летніку «Юнацтва».

На працягу дзевяці дзён вучаніцы Гервяцкай СШ Анге­ліна Бучынская і Анастасія Лапуня, а таксама Дар’я Кашына з СШ №2 і Арцём Купрэвіч з СШ №3 цікава і з карысцю правялі час. У летніку сабралі­ся актывісты з усёй вобласці, таму падлеткаў чакалі новыя стасункі і знаёмствы. Дарэчы, адначасова вопыт працы ў якасці важатых у «Юнацтве» атрымалі лідар Астравецкай раённай піянерскай арганізацыі Крысціна Юргелянец і педагог СШ №3 Сняжана Безляповіч. 

Наведванне басейна і заапарка, забаўляльныя квэсты, выступленне вядомага віртуо­за-балалаечніка Аляксандра Ва­ранішчы і многае іншае – праграма кожнага дня была разнастайнай. Акрамя гэтага, тут прайшлі дыялогавыя пля­цоўкі і тэматычныя заняткі па абмеркаванні пытанняў знач­­насці моладзі ў жыцці і раз­віц­­ці нашай краіны. У іх удзель­ні­чалі намеснік старшыні аб­ласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Святлана Вараніца, ды­рэктар абласнога Палаца твор­часці дзяцей і моладзі Таццяна Асмалоўская, старшыня Мала­дзёжнага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў Вадзім Гунько.
– Для мяне гэта быў добры вопыт і магчымасць пераняць новыя метады работы з падлеткамі. Мне спадабалася, і нашым дзецям – таксама. Гэта і нядзіўна: праграма была насычанай, арганізавана ўсё на вышэйшым узроўні, да таго ж летнік размяшчаецца на беразе Нёмана ў прыгожым месцы. Словам, усё было супер! 

Крысціна Юргелянец.

Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений