Святы і памятныя даты 30 ліпеня – 2 жніўня
12:00 / 30.07.2022
20 гадоў (2002) з часу, калі ў Астраўцы з’явілася першая і пакуль адзіная гімназія. У навучальную ўстанову новага тыпу была рэарганізавана Астравецкая СШ №2.
15 гадоў таму (2007) Астравецкі раён, у прыватнасці, Гервяты, упершыню наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
5 гадоў (2017) назад у Варнянскім НПК адкрылі адзіны ў Беларусі цэнтр па ахове ласасёвых рыб.
5 гадоў (2017) таму ў другім мікрараёне Астраўца на вуліцы Караткевіча адкрылі дзіцячы яслі-сад №3.
Святы і памятныя даты
30 ліпеня
Міжнародны дзень дружбы
2 жніўня
Дзень дэсантнікаў і сіл спецыяльных аперацый (прафесійнае свята)
Падрыхтавалі Ніна РЫБІК, Рыта ДРЭМА.