Летапіс школьнага жыцця з’явіўся ў Варнянскім НПК

12:40 / 11.06.2022

Школа помніць

Пастаянную экспазіцыю фотаздымкаў “Школа ў лёсе кожнага” стварылі ў Варнянскім НПК.

Сотні вучняў атрымалі пуцёўку ў вялікае жыццё ў сценах Варнянскай школы. Дзясяткі педагогаў у розныя часы сеялі тут “разумнае, добрае, вечнае”. У многіх сямейных фотаальбомах захоўваюцца здымкі выпускных класаў, калектываў настаўнікаў. А вось у самой школе падобнага летапісу да гэтага часу не было.


Цяпер фотаздымкі выпускных класаў і настаўнікаў розных гадоў можа ўбачыць кожны наведвальнік установы. Такая памяць – жывая сувязь пакаленняў, асабліва актуальная сёлета, у Год гістарычнай памяці.


Экспазіцыя “Школа ў лёсе кожнага” размясцілася на калідоры трэцяга паверха. Першы фотаздымак выпускнікоў датуецца 1967 годам, настаўнікаў – 1969-м. Пакуль не ўсе гады запоўнены, але калектыў спадзяецца, што вучні і іх бацькі дапамогуць запоўніць “белыя плямы”.

Ніна АЛЯКСЕЕВА


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 

Текст: Главный администратор