Узнагароды знайшлі валанцёраў

11:57 / 22.05.2022

У райкаме ГА БРСМ адзначылі лепшыя атрады добраахвотнікаў.

На Астравеччыне нямала школьных валанцёрскіх атрадаў, якія ўдзельнічаюць у дабрачыннасці, праводзяць экалагічныя акцыі па навядзенні парадку, дапамагаюць адзінокім пажылым, прыбіраюць магілы ветэранаў і займаюцца іншай карыснай дзейнасцю.

Традыцыйна раённая маладзёжная арганізацыя праводзіць конкурс “Валанцёр года – Добрае сэрца”. Сёлета па яго выніках адзначана 2 атрады: лепшымі па меркаванні журы сталі добраахвотнікі СШ №1, а па выніках галасавання ў сацыяльнай сетцы “ВКантакце” – актывісты СШ №3.

Пераможцы атрымаюць падарункі ад раённай маладзёжнай арганізацыі. Ролікі-прэзентацыі можна паглядзець у суполцы “Моладзь Астравеччыны” ў “ВКантакце”.


Текст: