Аб’яўляем фотамарафон “Няхай смяюцца дзеці”

15:42 / 19.05.2022

Што можа быць прыгажэйшым і званчэйшым за дзіцячы смех? Пагадзіцеся: нічога. Калі шчыра ўсміхаецца або заліваецца вясёлым рогатам, чамусьці радуючыся, сын ці дачка, бацькі адчуваюць сябе па-сапраўднаму шчаслівымі.

Прапаноўваем вам, паважаныя чытачы, падзяліцца з намі ўсмешкамі сваіх дзяцей – аб’яўляем фотамарафон “Няхай смяюцца дзеці”.

Дасылайце ў рэдакцыю на электронную пошту ostrov_red@ostrovets.by здымкі сваіх малышоў, дашкалят і школьнікаў – узрост “удзельнікаў” на фота абмежаваны: да 15 гадоў. Самыя пазітыўныя і арыгінальныя з іх будуць надрукаваны на старонках нашай газеты, а ўсе здымкі можна будзе паглядзець на сайце і ў суполках “раёнкі” ў сацыяльных сетках.

Абавязкова падпішыце: хто на фота, яго ўзрост і кантакты аўтара.

Здымкі прымаюцца: да 27 мая ўключна.


Фота з архіва «АП». 

Аўтар – Юрый ГОРЫД.

Текст: Главный администратор