Хто ўсім класам уступіў у БРСМ

12:01 / 19.05.2022

Падведзены вынікі раённага конкурсу “Усім класам у БРСМ” сярод пярвічак устаноў адукацыі Астравецкага раёна.

Конкурс праводзіцца не ўпершыню і асноўная яго мэта – зацікавіць вучняў дзейнасцю маладзёжнай арганізацыі і прыняць у свае рады.

У залежнасці ад колькасці людзей у пярвічках, вызначаны некалькі пераможцаў. Так, у іх лік увайшлі БРСМаўцы Рымдзюнскай СШ з беларускай мовай навучання, Спондаўскага, Кямелішкаўскага і Варнянскага НПК.

Пераможцаў чакаюць дыпломы і падарункі ад райкама ГА БРСМ.


Текст: