Ірына Тальчук – пра развіццё эканомікі і ролю аграрыяў у ёй

10:07 / 22.04.2022

У межах сельскага сходу старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук закранула пытанні, якія разглядаліся на Дні адзінага інфармавання насельніцтва: пажарная бяспека, сацыяльна-эканамічнае развіццё як Беларусі ў цэлым, так і нашага рэгіёна ў прыватнасці.

Ірына Эдуардаўна акцэнтавала, што наша краіна харчова забяспечана, а аграпрамысловаму комплексу, як і работнікам сельскай гаспадаркі, надаецца вялікая ўвага, бо менавіта яны ў большай ступені забяспечваюць прадуктамі прылаўкі нашых магазінаў.