Вясна прыйшла: Астравец упрыгожваюць першацветамі

15:02 / 18.04.2022

Кветкі, якія не баяцца прымаразкаў, што час ад часу злёгку “пакусваюць” нас раніцай, упрыгожылі гарадскія клумбы.

І азеляненне горада працягваецца.

– Кветкаводы выйшлі ў горад, як было запланавана, – расказала інжынер садова-паркавай гаспадаркі Астравецкага РУП ЖКГ Ірына Астроўская. – Высаджваем рознакаляровыя браткі – каля 3 500 штук гэтых першацветаў расквецяць клумбы горада. Напрыканцы мая іх месца зоймуць летнія кветкі.




Текст:
Фото: Ольга Хотянович