Каля варнянскай вежы прыбіралі супрацоўнікі райвыканкама

15:35 / 15.04.2022

Супрацоўнікі райвыканкама навялі парадак на тэрыторыі вакол вежы-альтанкі ў Варнянах. Месца гэта даўно патрабавала клопату. Да таго ж варнянская вежа, добра вядомая турыстам, з’яўляецца помнікам архітэктуры.

Прыбраць месца, якое так і падштурхоўвае падрабязней даведацца пра гісторыю з’яўлення не толькі Варнян, але і Астравецкага раёна ў цэлым –– што можа быць лепшым у Год гістарычнай памяці?  Гэты аграгарадок, да слова, у адпаведнасці з праграмай развіцця малых населеных пунктаў быў прызнаны вёскай будучыні.

Трэба адзначыць, што папрацаваць усім, хто выказаў жаданне, давялося. Работу на востраве раздзялілі на жаночую і  мужчынскую. Наўрад ці хто лепш за гаспадыню справіцца з граблямі – зямлю, перакапаную дружнай мужчынскай камандай, трэба было падраўняць, выбраць мелкае карэнне і дзёран. Другая частка мужчын пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Ігара Шалудзіна шчыравала над аднаўленнем моста, які вядзе з вострава да альтанкі на вадзе.

Падняць старую тратуарную плітку і бардзюры – калісьці, аказваецца, тут была вузенькая дарожка ад вежы да вады! – і сабраць смецце, адрамантаваць вялікі ўязны мост, прычым не толькі дашчатую яго частку, але і металічныя поручні і канструкцыю, з дапамогай якой ён падымаецца, – работы хапіла ўсім.

СЛОВА ЎДЗЕЛЬНІКАМ

–“Адносіны” гімназістаў з варнянскай вежай пачаліся, калі мы распрацавалі тэатралізаваныя экскурсіі па родным краі. І прыйшлі да высновы, што гэты аб'ект нам дапаможа, – адзначыла ўдзельніца суботніка дырэктар гімназіі №1 г.Астраўца Алена Севасцьян. – Канешне, ён патрабуе рэстаўрацыі, укладання фізічных сіл, аднак нам вельмі хочацца, каб ён набыў выгляд хоць бы дваццацігадовай даўніны. Бо гэта месца сапраўды вартае таго, каб пра яго ведалі. Гэта гісторыка-культурная каштоўнасць і жамчужына нашага раёна.

Яшчэ з дзясятак актывістак за гэты час прыбралі значную частку сквера ў цэнтры Варнян.















Текст:
Фото: Ольга Хотянович