Віншаванне са святам Змёртвыхпаўстання Пана!

08:10 / 17.04.2022

Шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце!

Віншую вас са святам Змёртвыхпаўстання Пана!

Са святам перамогі – жыцця над смерцю, дабра над злом, праўды над хлуснёй. Няхай Уваскрослы Сын Божы ўмацуе нас сваёй ласкай, якая жыццядайнай энергіяй закране душу кожнага чалавека і абудзіць веру ў Бога, надзею на збаўленне, любоў да бліжняга. 

Здароўя, міру, радасці, дабра і святасці жыцця.

Радасных і шчаслівых свят!



Ксёндз-канонік Юзаф БАГДЗЕВІЧ, 
дэкан Астравецкага дэканату.