Якім было надвор’е ў розныя гады 6-12 красавіка

16:49 / 05.04.2022
6-12 красавіка «Буслы прыляцелі!» – паведаміў радасную навіну Станіслаў Памецька 31 красавіка. Навіна добрая, бо ў народзе казалі: «Калі бусел прыляціць да Благавешчання (7 красавіка), то ў свірне на засек трэба дошку накладваць – будзе добры ўраджай, а калі пасля Благаве­шчання, то трэба здымаць дошкі, бо не засыплеш поўных засекаў».

Верыць ці не народным прыкметам, кожны вырашае сам. Станіслаў Памецька сцвярджае, што цяпер не ўсе збываюцца. Але ж і прыкметы бываюць розныя: ёсць тыя, што ідуць з глыбіні вякоў, а некаторыя прыдумалі не так даўно. Так што назірайце, прыкмячайце, параўноўвайце – і рабіце высновы.

Да прыкладу, народная прыкмета, што калі на Саракі (22 сакавіка) мароз, то трэба чакаць яшчэ 40 маразоў, сёлета, падобна, спраўджваецца. Цяжка сказаць, ці будзе гэтай вясной іх менавіта 40, але пакуль пачатак красавіка штораніцы шчыпле вушы і нос лёгкімі прымаразкамі. А дажджоў па-ранейшаму няма, і гэта непакоіць хлебаробаў.

Якім жа быў пачатак красавіка ў іншыя гады? Даведацца пра гэта можна з назіранняў за надвор’ем Стэфана Рамэйкі і Станіслава Памецькі.

Яны сведчаць, што марозны красавік – далёка не выключэнне. У 1990 годзе начныя тэмпературы ў гэты час складалі ад 2 да 5 градусаў марозу, у 1996-м, 1997-м, 2002-м – ад 1 да 6 ніжэй за нуль, у 2007-м у гэты час было ад 0 да –30С, прымарожвала ноччу 6-8 красавіка і ў 2021 годзе.

А ў 1991, 2004, 2010, 2016, 2019, 2020 гадах, наадварот, было вельмі цёпла: днём слупок тэрмометра падымаўся да 10-16 градусаў. 8 красавіка 2016 года было +170С, а 7-га ў 2020 годзе – +180С.

Народныя прыкметы

Сухі красавік абяцаў, што такім жа бу­дзе і чэрвень.

7 красавіка – праваслаўнае Дабраве­шчанне (Благавешчанне). Лічылася, што толькі пасля гэтага свята можна рыхтаваць зямлю пад новыя пасевы, да гэтага яна яшчэ спіць, і чапаць яе нельга.

Калі Дабравешчанне цёплае, то восень трэба чакаць марозную, і наадварот, калі снег заляжаўся да гэтай пары, то восень будзе цёплай. 

Такое ж надвор’е, як на Дабравешчанне, павінна быць на Вялікдзень.

Паводле запісаў Стэфана Рамэйкі і Станіслава Памецькі 
падрыхтавала Ніна РЫБІК. 




Фото: Вероника Бойкова