“Маланка” і “Дружба” стартавалі да Дня абаронцаў Айчыны

12:32 / 24.02.2022

Бег навыперадкі зігзагам, хакей з мячом, дуэль на трапнасць і выпрабаванне танцамі –свята да Дня абаронцаў Айчыны “На старт” сярод людзей з інваліднасцю прайшло ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе.

Удзельнікі з нецярпеннем і лёгкім хваляваннем чакалі пачатку спаборніцтваў – аб гэтым сведчылі і гарэзлівыя іскрынкі ў вачах і няўрымслівае перамінанне з нагі на нагу. Такое спартыўнае мерапрыемства ўжо традыцыя, і кожны, хто прыходзіць на яго штогод, ведаў, што наперадзе чакаюць вясёлыя і цікавыя выпрабаванні.

Сёлета за перамогу змагалася дзве каманды наведвальнікаў аддзела дзённага знаходжання людзей з інваліднасцю Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: “Дружба” і “Маланка”. І спачатку перавагу ўпэўнена захапілі “дружбакі”. Яны былі хутчэйшымі ў бегу – эстафетным, “змейкай” і з фітболам. “Маланкаўцы” крыху засмуціліся – поспех сапернікаў у трох выпрабаваннях гэта вам не жартачкі. Засмуціліся, але не адчаяліся – і ў спаборніцтве з футбольным мячом узялі рэванш.

І гэта быў толькі пачатак: у наступным конкурсе, дзе ўдзельнікі пераўвасобіліся ў ігракоў хакея на траве, “Маланка” зноў была хутчэйшая. Шансы каманд амаль зраўняліся і спартыўная інтрыга закручвалася.

У індывідуальным заліку за ўсіх “адказвалі” капітаны, дэманструючы трапнасць у кідках папяровымі “снежкамі” ў вядро. У выніку сілы абодвух аказаліся роўнымі і капітанская дуэль завяршылася нічыёй 3:3.

Наступнае выпрабаванне было лёгкім і складаным адначасова. Здавалася б, няцяжка пранесці паветраны шарык на ракетцы. На першы погляд. Ды толькі амаль бязважкі шарык аказаўся вельмі няўрымслівым, “уцякаючы” з ракеткі то ўгору, то ўбок і прыносячы тым самым удзельнікам нямала клопату. Гэтае спаборніцтва таксама завяршылася нічыёй.

А вось у чарговым конкурсе ўдзельнікі дэманстравалі ўменне танцаваць. Услед за інструктарам яны паўтаралі разнастайныя рухі. Больш энергічнымі тут былі “дружбакі”.

У апошнім спаборніцтве ігракі зноў дэманстравалі камандны дух, бегаючы навыперадкі.

На гэтым спартыўнае свята завяршылася. І хоць удзельнікі аднолькава старанна і ўпорна змагаліся за перамогу, усё ж крыху лепшай аказаліся “дружбакі”, а “маланкаўцы” сталі сярэбранымі прызёрамі. Абедзве каманды атрымалі кубкі, а кожны ўдзельнік – падарунак.







Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.

Текст:
Фото: Марина Мацкевич