Астраўчане расказалі пра любімыя беларускія словы

16:09 / 21.02.2022
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Астравеччыны, якія беларускія словы яны любяць найбольш і чаму.


Рэната Пацойць, настаўнік Альхоўскай СШ:

– Адназначна адказаць на гэтае пытанне складана. Гэта тое ж, як вызначыць, каго ты больш любіш: маці ці бацьку. Асабіста для мяне кожнае слоўца беларускай мовы гучыць па-асабліваму і мае ўнікальны сэнс. Немагчыма не пагадзіцца з тым, што словы віншавання, спагады і нават спачування гучаць больш пяшчотна, чым па-руску, кранаюць за самае сэрца. І гэта не дзіўна, бо мова беларуская – матуліна, такая родная, блізкая – наша. Нездарма Францішак Багушэвіч заклікаў: «Не пакідайце мовы сваёй, каб не ўмёрлі».    



Аксана Юркевіч, музычны кіраўнік ясляў-сада №2 г. Астраўца:

– Хоць у штодзённым жыцці карыстаюся рускай мовай, але беларускую вельмі люблю. Яна цёплая, прытульная да сэрца і душы, мілагучная, як песня. А спяваць я вельмі люблю! Нават узгадаўся верш з да­школьнай праграмы: «Калі ласка», «дзякуй», «добры дзень» – ветлівыя словы чую ад людзей. Ветлівымі словамі буду даражыць, з ветлівымі словамі лёгка жыць!». 



Алёна Якубцэвіч, загадчык аддзела культуры і вольнага часу аг. Кямелішкі:

– Кожнае беларускае слова – роднае, знаёмае з дзяцінства. А якая сакавітая і каларытная мова ў вясковых бабуль – заслухаешся! Словы, якімі я карыстаюся кожны дзень: «прывітанне», «калі ласка», «прабач», «да пабачэння». Я ўдзячна настаўнікам Варнянскай школы за тое, што прывілі любоў да роднай мовы, таленавіта і цікава выкладалі на ёй большасць прадметаў. Наша мова ўнікальная: словы «любіць» і «кахаць» азначаюць розныя пачуцці. Наша мова пяшчотная, мяккая – нездарма яна ўваходзіць у топ-5 моў свету па мілагучнасці. Хочацца спадзявацца, што і нашы дзеці будуць яе ведаць і любіць. 



Андрэй Юркойць, начальнік гаспадарчага аддзела раённага цэнтра культуры і народнай творчасці (у адпачынку па доглядзе дзіцяці):

– Я вучыўся ў вяс­ковай школе, таму дастаткова добра ведаю родную мову. Хоць, прызнацца, у штодзённым жыцці на чыстай літаратурнай беларускай мове не размаўляю – і, на жаль, мала ведаю людзей, якія вольна і нязмушана ёй карыстаюцца. Бульба, дранікі – такія смачныя стравы і словы! (Усміхаецца.) «Калыханка», «каханне», «жыццё»… 
Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.


Текст: