Рэдакцыя аб’яўляе фотамарафон “Жанчыны – такія жанчыны”

15:18 / 18.02.2022
…Так, яны розныя! 

Летуценныя і сур'ёзныя, гаспадарлівыя і гарэзлівыя, капрызлівыя і вынослівыя, грозныя і легкадумныя… 

Мамы, працаўніцы, жонкі, сёстры, дачушкі, бабулі, каханыя… 

За рулём аўтамабіля, з дзіцячай каляскай, ля пліты, з кніжкай, вязаннем, на лыжах, з пыласосам, на трэнажоры…

Яны розныя, шматаблічныя, адзіныя ў многіх іпастасях, але ў любой з іх – такія жанчыны… Сапраўдныя!

Якія ж менавіта? 

А вы пакажыце ўсім, якія яны, вашы непаўторныя жанчыны. (Як варыянт: давайце самі пакажам, якія мы).

«Астравецкая праўда» напярэдадні 8 Сакавіка аб'яўляе фотамарафон «Жанчыны – такія жанчыны» і чакае вашых здымкаў, якія з'явяцца на сайце газеты і ў нашых суполках у сацыяльных сетках. Дзесяць самых яркіх і цікавых, на думку рэдакцыйнага журы, фота будуць надрукаваны ў выпуску газеты, прысвечаным 8 Сакавіка.

Здымкі з подпісам – хто на фота і чым адметная ваша гераіня – дасылайце на элект­ронную пошту рэдакцыі ostrov_red@mail.ru не пазней 28 лютага.

Чакаем!

Конкурс к 8 Марта Островец
Текст: Главный администратор