Аб’яўляем фотамарафон «Юнацтву ў шынялях прысвячаецца»

16:00 / 09.02.2022

“Астравецкая праўда” аб’яўляе фотамарафон “Юнацтву ў шынялях прысвячаецца”.

Набліжаецца дзень, калі прадстаўнікі моцнай паловы чалавецтва, якім давялося прымерыць салдацкую форму, успамінаюць гады свайго станаўлення як мужчыны – службы ў арміі.

А якія ж успаміны без фотаздымкаў! Надзейна ўклееныя ў дэмбельскі альбом, яны чакаюць дня Х, каб зноў узгадаць пра салдацкія будні, саслужыўцаў, многія з якіх сталі сябрамі, і, магчыма, каханую, што абяцала дачакацца…

Прапануем даслаць у газету свае армейскія здымкі – і разам успомніць, як гэта было.

Паглядзець дасланыя фота можна будзе ў фотаальбомах на сайце і ў сацыяльных сетках ”Астравецкай праўды”, а 10 лепшых на думку рэдакцыі будуць змешчаны на старонках газеты.

Прымаюцца здымкі на элетронную пошту ostrov_red@tut.by да 17 лютага ўключна.

УВАГА! Не забудзьце адзначыць, хто на здымку, дзе і калі ён быў зроблены.


На здымку: Віктар Трусевіч.

Текст: Главный администратор
Фото: из архива «АП»