Копіі цудадзейных марыйных абразоў з беларускіх санктуарыяў прыбудуць на Астравеччыну 5 лютага

08:34 / 01.02.2022

Працягваецца пілігрынацыя копій цудадзейных абразоў па розных парафіях нашай краіны. У Беларусі налічваецца 13 выяў Маці Божай, якія знаходзяцца ва ўсіх дыяцэзіях: Будславе, Браславе, Бялынічах, Тракелях, Гудагаі, Лагішыне, Гродне, Брэсце, Барунах, Мінску, Юравічах, Гомеліі Жыровічах. Усе гэтыя абразы былі каранаваныя папскімі каронамі, што азначае прызнанне іх духоўнага значэння на нашай зямлі і за яе межамі.

У Астравец копіі прыбудуць з Бярозаўкі вечарам 5 лютага. Пасля ўрачыстай сустрэчы каля касцёла Святых Космы і Даміяна ў 18.00 адбудзецца імша. Абразы застануцца ў парафіі да 19 лютага. Потым іх сустрэнуць смаргонскія вернікі.


Текст: Главный администратор