З якімі пытаннямі і прапановамі звярнуліся ў грамадскую прыёмную астраўчане

16:52 / 21.01.2022

IMG_6325.JPG

Хоць афіцыйна прыняцце ад грамадзян прапаноў па абноўленым праекце Канстытуцыі завяршылася ў гэты панядзелак, 17 студзеня, грамадскія прыёмныя працягваюць работу.

Прафсаюзы Беларусі, у тым ліку і Астравеччыны, трымаюць руку на пульсе грамадскага і палітычнага жыцця. Абмеркаваць змяненні ў Галоўным Законе і падзяліцца тым, што хвалюе, да старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Расціслава Бразінскага на гэтым тыдні, у чацвер, прыйшло 2 чалавекі.

Загадчыка аддзела сацыяльнай дапамогі на даму Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Вольгу Альфер па роду дзейнасці турбуюць некалькі момантаў. Першае – гэта клопат працаздольных дзяцей пра сваіх састарэлых бацькоў. Хоць у артыкуле 100 Кодэкса аб шлюбе і сям’і прадугледжаны гэты момант, тым не менш у жыцці здараецца, што пажылыя бацькі не патрэбны сынам і дочкам. Другое – гэта падтрымка афганцаў і людзей з інваліднасцю, у прыватнасці – павелічэнне грашовай дапамогі.

Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ясляў-сада №5 г. Астраўца Алена Сайковіч прыйшла ў грамадскую прыёмную, каб амеркаваль з прафсаюзным лідарам раёна праект Канстытуцыі.

IMG_6337.JPG

– Я пазнаёмілася са змяненнямі і дапаўненнямі Галоўнага Закона нашай краіны і хачу выказацца ў іх падтрымку, – адзначыла Алена Сайковіч. – Лічу, правільным, што акцэнт у Канстытуцыі робіцца на захаванні традыцый, культурна-духоўных каштоўнасцей і гістарычнай памяці нашага народа, выхаванні патрыятызму і падтрымцы моладзі. Ва ўстановах адукацыі, у тым ліку ў нашым садку, у гэтым накірунку робіцца шмат: школьнікі даглядаюць за брацкімі магіламі, дапамагаюць адзінокім пажылым, а дашкалятам мы даступна расказваем пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны.


З першых вуснаў

Расцілаў Бразінскі:

– Гэта была трэцяя грамадская прыёмная. Радуе, што дастаткова актыўна прыходзілі людзі, у тым ліку і моладзь. Былі і тэлефанаванні. У большасці звярнуўшыхся актыўная жыццёвая пазіцыя.


#конституция #референдум




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алена Ганулич