Праваслаўныя вернікі Астравеччыны святкуюць Вадохрышча

16:38 / 19.01.2022

IMG_6277.JPG

Вадохрышча – асаблівае свята для праваслаўных вернікаў. Згодна з Евангеллем, у гэты дзень у рацэ Іардан хрысціўся Ісус Хрыстос, таму воды ва ўсіх крыніцах становяцца асаблівымі: гаючымі, цудадзейнымі і не трацяць гэтых унікальных уласцівасцей доўгі час.

IMG_6262.JPG

Па традыцыі ў гэты перыяд вада асвячаецца двойчы: напярэдадні свята і раніцай на само Вадохрышча.

У астравецкім храме Святых апосталаў Пятра і Паўла пасля чыну асвячэння вады кожны змог набраць сабе цудадзейную святую вадкасць.

IMG_6282.JPG

– Сёння значнае свята, якое яшчэ называюць Богаяўленнем. У гэты дзень асвячаецца вада, якая павінна быць у кожнага. Яна дапамагае пры духоўных і цялесных хваробах, – адзначыў благачынны Астравецкага благачыння айцец Георгій Савіцкі.

Пасля літургіі вернікі разам з бацюшкам накіраваліся да спецыяльна абсталяванай на вадасховішчы купелі-іардані, дзе жадаючыя акуналіся ў палонку.

IMG_6306.JPG

IMG_6304.JPG

IMG_6292.JPG

Верыцца, што цудадзейная вада, як і сіла малітвы, цэлы год будуць зберагаць нас ад хвароб і нядобрых людзей.

IMG_6299.JPG

IMG_6284.JPG

З першых вуснаў

Любоў Тальчук, пенсіянерка:

– Каля 15 гадоў на Вадохрышча акунаюся ў палонку. Пасля гэтага па-іншаму сябе адчуваеш: на душы радасна, а настрой бадзёры. Нездарма кажуць, што ў гэты дзень вада набывае асаблівыя ўласцівасці: акунуся на Вадохрышча – і цэлы год не хварэю. Я аб’ездзіла шмат святых месцаў, пабывала ў многіх храмах і манастырах і ўсюды абавязкова акуналася ў купелях.


Аляксей Маргуж, трэнер:

– Больш за 10 гадоў акунаюся на Вадохрышча – для мяне гэта ўжо традыцыя. (Усміхаецца.) Ведаеце, зімовае купанне за гэты час палюбіў больш, за летняе. Эмоцыі самыя станоўчыя. Раю кожнаму, у каго няма супрацьпаказанняў, спазнаць гэтыя адчуванні.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алена Ганулич