Ці вераць астраўчане ў сілу вадохрышчанскай вады?
08:09 / 18.01.2022
Наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў раёна, ці вераць яны ў сілу вадохрышчанскай вады.
Людміла Шылюк, прадавец:
Ірына Тарасевіч, сястра-гаспадыня (без фота):
– Веру ў Бога і ў цудадзейную сілу вадохрышчанскай вады. Штогод спяшаюся ў храм ці вечарам 18 лютага, ці на само свята. Вадой асвячаю жытло, даю дзецям і сама стараюся піць яе штодзень па глыточку. Ці мае яна гаючую сілу? Мне здаецца, усё залежыць ад адносін чалавека да святой вады: калі ён з глыбокай пашанай яе захоўвае, то Божая ласка, атрыманая пры асвячэнні, пойдзе на карысць – духоўную і цялесную. А каб Гасподзь захоўваў ад дрэннага, варта жыць па Божым запаведзям.
Фаіна Юкша, памочнік выхавацеля:
Аляксандр Тарасаў, вадзіцель (без фота):
– Веру, што асвечаная на Вадохрышча вада – асаблівая і ўнікальная. Маё дзяцінства прыпала на час, калі забаранялася хадзіць у храм, – да веры я прыйшоў у свядомым узросце, у многім дзякуючы жонцы. У гэтыя святочныя дні абавязкова ідзём у храм, каб набраць святой вады. На Вадохрышча ніколі не акунаўся ў іардані, а вось у купелі – некалькі разоў – адчуваеш сябе пасля гэтага вельмі добра фізічна і духоўна.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.