Жыхары Астравеччыны расказалі, за што яны любяць навагоднія святы

14:00 / 13.12.2021
582
Навагоднія святы, бадай, што аднолькава чакаюць любяць дзеці і дарослыя. У жыхароў Астравеччыны наш карэспандэнт пацікавіўся, за што яны любяць гэты час. 

2.jpgЮрый Кушлевіч, з’ёмшчык-сушыльшчык (Альхоўка):

– Каляды і Новы год, мне здаецца, – самыя галоўныя святы для любога чалавека незалежна ад узросту! Мы з жонкай хоць і ў гадах, але па шматгадовай традыцыі ў навагоднюю ноч абавязкова ідзём у клуб, каб патанцаваць і сустрэцца з аднавяскоўцамі. Гэта цяпер моладзь не выцягнуць з дому: а мы, старэйшае пакаленне, напэўна, больш адкрытыя. Што папрасіў бы ў Дзеда Мароза? (Усміхаецца.) Здароўя і яшчэ раз здароўя для ўсіх. 


5.jpgАндрэй Пазлевіч, індывідуальны прадпрымальнік (Астравец):

– Пераднавагодні час – асаблівы. Не толькі прыгажэюць горад, дамы, на плошчы з’яўляецца прыгажуня-ёлка, але і сам чалавек змяняецца. Мне здаецца, што менавіта ў гэты перыяд гараджане больш усміхаюцца. Аднолькава люблю і Ражаство, і Новы год, хоць першае – больш сямейнае і цёплае па атмасферы свята. Я нарадзіўся 5 студзеня, таму віншаванні прымаю не толькі з нагоды навагодніх святаў. 

3.jpgЛізавета Валуевіч, спецыяліст па паштовай дзейнасці (Астравец):

– Выбар сувеніраў і падарункаў, састаўленне святочнага меню – прыемныя пераднавагоднія клопаты, за якія я і люблю гэтыя дні. Фірменная страва нашай сям’і, без якой нельга ўявіць Новы год, – запечаны карп. Перад боем курантаў абавязкова запісваю жаданне на паперцы, якую спальваю, попел высыпаю ў шампанскае і выпіваю. Што раблю не так, не ведаю, – але навагоднія мары чамусьці не збываюцца. (Усміхаецца.) А вось пра сына Дзядуля Мароз ніколі не забываецца і дорыць яму падарункі.

4.jpgВольга Ствол, намеснік дырэктара школы (Міхалішкі):

– Пераднавагодні час – самы чароўны, калі можна вярнуцца ў дзяцінства, зноў паверыць у цуды і чакаць, але ўжо са сваімі дзецьмі, сапраўднай казкі. У гэты перыяд з’яўляецца непераадольнае жаданне ствараць святочную атмасферу ў доме разам з сям’ёй. Гэты час люблю за незвычайна ўпрыгожаныя вітрыны, за пах яловых лапак, за дзіцячую радасць, калі напярэдадні Ражаства дачушкі знаходзяць пад ёлкай падарункі… Урэшце, за настрой, якім напоўнена паветра. А яшчэ гэта час, які натхняе на асэнсаванне ўласных каштоўнасцей, дапамагае пазбавіцца ад непатрэбнага. Гэта час верыць, марыць і любіць. 

1.jpgВольга Мундуць, у адпачынку па доглядзе дзіцяці (Рытань):

– Навагоднія святы – гэта час, калі асабліва верыцца, што нічога немагчымага не існуе. А калі побач ёсць любімыя муж і дзеці – больш нічога і не трэба. Гэты перыяд люблю за прадчуванне цуду, як у дзяцінстве, за неверагодны пах елкі, за рыпенне першага снегу…

З сынамі абавязкова рыхтуемся да Калядаў і Новага года: робім падзелкі, упрыгожваем дом і ёлку, а таксама ўдзельнічаем ў рэдакцыйных конкурсах – і перамагаем! Напярэдадні 2020 года з сынам Алегам запісалі відэазварот з расповедам пра сваю мару. І, да радасці дзіцяці, яе ажыццявіў райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу: яго старшыня Юрый Адула ўручыў сыну тэлефон. Мары, асабліва дзіцячыя, абавязкова павінны ажыццяўляцца!

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Текст: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений